Сяля́ва — адно з найбуйнейшых азёраў на паўночным усходзе Беларусі, размешчана на тэрыторыі Крупскага раёна Мінскай вобласці ў басейне ракі Лукомка (прыток Заходняй Дзвіны) за 20 км на поўнач ад горада Крупкі.
Возера Сялява з’яўляецца азёрным вадасховішчам, узнікшым на месцы азёр Сялява і Рабца пры будаўніцтве плаціны Сяляўскай ГЭС на рацэ Югна ў 1965 годзе. Плошча паверхні возера каля 15 км², з іх прыкладна дзве траціны — паўднёвы плёс (уласная тэрыторыя возера Сялява), адна трэць — паўночны плёс (тэрыторыя возера Рабца). У цэнтральнай частцы возера знаходзяцца тры выспы, самая буйная з якіх мае плошчу каля 200 гектараў. Даўжыня возера 15 км, найбольшая шырыня 3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17,6 м.Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 6—8, на поўначы 3—5 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і пясчаныя. Месцамі берагі забалочаныя. Ложа возера да глыбіні 4—6, у асобных месцах да 10 метраў, выслана пясчана-галечнымі, пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, глыбей — сапрапелем.Возера эўтрофнае, праточнае. У возера ўпадаюць рэкі Высокая і Ракітаўка, пратока з возера Худавец, ручаі і меліярацыйныя каналы. На поўначы Сялява злучана шырокай пратокай з возерам Абіда. Зарастае слаба. У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, плотка, мянтуз і іншыя віды рыб.
Каля возера вёскі Баркі, Высокае, Прошыка, Старожышча, Худава, Дубы, Гузовіна, Янаўшчына, аграгарадок Калодніца. Возера ўваходзіць у склад ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява»Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25.02.1993 № 99 "Об образовании Государственного ландшафтного заказника «Селява»Ландшафтные заказники .
Сярод мясцовых жыхароў існуе легенда што 28 жніўня 1942 года ў возера Сялява зваліўся бамбардзіроўшчык Пе-8, які перавозіў у Англію 4 тоны золата ў якасці перадаплаты за пастаўкі па ленд-лізуЕсть ли золото на дне Селявы?.
Пляцоўка для АЭС У канцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў паўднёвы бераг возера Сялява разглядаўся як прыярытэтная пляцоўка для будаўніцтва Беларускай АЭС магутнасцю да 6000 МВт. Нягледзячы на пратэсты Мінскага аблвыканкама і эколагаў, з-за блізкасці гідралагічнага заказніка «Прoшыцкія балоты», у студзені 1984 года ўрад БССР канчаткова зацвердзіў гэтую лакацыю. Праект не быў рэалізаваны з-за затрымак і наступнай кансервацыі атамнай праграмы пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-59. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1984 год.
Спасылкі Общая характеристика озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Лукомкі Катэгорыя:Азёры Крупскага раёна