Супольнасць Забей (магчымыя варыянты Забей!, «Забей», «Забей!», Zabej, ZABEJ, сінонімы Забей-група, Забей-супольнасць) — аўтаномны маладзёжны рух, які ўзнік у Рэспубліцы Беларусь у сярэдзіне 2006 года. Яго мэтай з’яўляецца стварэнне альтэрнатыўнай публічнай пляцоўкі для рэалізацыі і развіцця патэнцыялу актыўных людзей.

Зараз супольнасць «Забей!» працуе ў фармаце маладзежнай арганізацыі «Фаланстэр».

Гісторыя ўзнікнення У 2005 годзе грамадзянская ініцыятыва «Час» прыпыняе сваю дзейнасць. Летам 2006 года рух аднаўляе актыўную дзейнасць пад новай назвай «Забей!» і практычна поўнасцю захоўвае першапачатковы склад. Гэта было адзначана правядзеннем першага дваровага турніра па футболу. Пазней з’яўляецца часопіс «Zabej!Info», праэкты «Пошук», «Хапун», «Кінабункер», «Мы — дзецям!» і г.д.Святое место-2: неформальные молодежные инициативы (Радыё Svaboda.org, 28 верасня 2010)Дворовый футбол: научится побеждать .

Сутнасць назвы На погляд удзельнікаў супольнасці, назва адлюстроўвае ступень грамадзянскай і палітычнай актыўнасці моладзі ў Беларусі. На слэнге слова «забіць» азначае «адмахнуцца», «заплюшчыць вочы на штосьці», «кінуць пра што-небудзь думаць». «Забіць» на ўсё, калі і так на ўсё ўжо «забіта» — іранічныя адносіны ўдзельнікаў супольнасці да абыякавасці, якая існуе ў грамадстве. «Забіць» можна на тое, што старое, лядашчае, не падлягае рамонту. Але можна «Забіць» і месца ў гісторыі — гэта значыць, рабіць «Гісторыю» як рабілі яе ў 41 па 45 год.Народный эфир TUT.BY: гость программы — координатор сообщества Забей Михаил Волчек (Беларускі партал TUT.BY, 26 ліпеня 2010) .

Мэта і прынцыпы Асноўнай мэтай супольнасць з’яўляецца стварэнне новых правілаў у грамадстве, новых каштоўнасцей, іншай рэальнасці на практыцы. Канчатковая мэта — фармаванне новага праекту краіны. Пакрокавыя задачы — гэта разбурэнне старой недзеяздольнай структуры грамадства, яго кланавай прыроды, кумаўства і іншых перажыткаў, якія затрымліваюць сацыяльнае і палітычнае развіццё, ініцыятыву. Супольнасць Забей захавала асноўныя прынцыпы «Часу»: актыўнасць, салідарнасць, крытычнасць, альтэрнатыўнасць, упартасць, прамое дзеянне. Палітычныя і рэлігійныя погляды не іграюць вырашальнай ролі. Супольнасць Забей прапаноўвае ацэньваць сябе і іншых па ўчынках.

Лозунгі Забей на ўсё! — адлюстроўвае становішча сучаснага беларускага грамадства. Іранізуе над пасіўнасцю людей, асабліва моладзі, у адносінах да падзей у краіне. DIY! Футбол! Парадак! (вар. DIY! Футбол! Самаарганізацыя!) — выказвае пазітыўныя дзеянні супольнасць: ствараць новы парадак рэчаў праз самвыдат, футбол, кінапрагляды і г.д. Глядзім! Думаем! Дзейнічаем! — лозунг «Кінабункера», які адлюстроўвае актыўны і крытычны падыход да прагляду відэаматэрыялаў (фільмы, рэпартажы і інш.). Вернем футбол вуліцы! — падкрэслівае прыхільнасць адкрытай прасторы, да дваровага, свабоднага футболу, дзе можна ўдзельнічаць максімальна проста, без бюракратычных і фінансавых бар’ераў мноству людзей.

Асноўныя кірункі дзейнасці

Футбол

Дваровы футбол па версіі Забей у Мінску і наваколлі пачаўся ў 2006 годзе А у нас во дворе… (газета «Беларусы і рынак», 18 сентября 2006). Днём народзінаў лічыцца 17 чэрвеня 2006 года, калі ў Мінску ўпершыню прайшлі адборачныя гульні турніра па Фрунзенскаму раёну Уличные чемпионаты (газета «Ва-Банкъ», 9 мая 2006) . У 2007 годзе геаграфія турніру не змяняецца, але павялічваецца колькасць камандаў. У 2008 годзе турнір выходзіць у рэгіёны: праходзяць адборачныя туры ў Гродна і Гомелі Турнир дворового футбола в Гродно . Асноўныя ўдзельнікі дваровага турніру Забей — моладзь 16-23 год. Пра турнір паведамляецца пры дапамозе афіш, якія расклейваюць актывісты «Забей», праз сайт і сацыяльныя сеці. Гульні праходзяць у 1-2 дні. Спачатку праводзяцца адборачныя туры, затым гарадскія і рэспубліканскі фіналы. У агульнай складанасці за сезон у гульнях прымаюць удзел 100—150 камандаў. За 2008 год сыграна каля 1500 матчаў Асамблея — № 3, 2008, http://belngo.info. У 2007 годзе быў адкрыты новы напрамак — жаночы дваровы футбол Аматарскі футбол для дзяўчын крочыць па Мінску! (Еўрапейскае радыё для Беларусі) Продолжается Минский любительский футбол для девушек (Беларускі партал TUT.BY, 2 жніўня 2007) . У 2009 годзе дваровы турнір ахапіў 8 гарадоў Беларусі Футбольный турнир Забей. Сезон 2009.

Турнір Пасіянарыяў У 2010 годзе турнір супольнасці набыў новую назву — «Турнір Пасіянарыяў» і прайшоў у 4 гарадах Беларусі. Назва і сутнасць паходзіць ад слова «пасіянарнасць» (тэорыя Льва Гумілёва). Асноўная мэта мерапрыемства — актыўны адпачынак і данясенне кожнаму ўдзельніку, што любая гісторыя складаецца з Герояў і іх учынкаў. Кожны тур спаборніцтваў прысвечаны гістарычнаму персанажу. Такім, як Канстанцін Каліноўскі, Дзед Талаш, Эмілія Плятэр, Фелікс Дзяржынскі, Канстанцін Астрожскі, Вітаўт і інш. Такім чынам, дваровы футбол напаўняецца інтэлектуальным складнікам і звязвае два актыўныя пачаткі: спорт і гісторыю.Футбольныя турніры з прысвячэннем беларускім героям (Беларускае радыё Рацыя, 18 красавіка 2011 .

У 2011 годзе Турнір Пасіянарыяў ахапіў ужо 8 гарадоў краіны: Мінск Прошел первый отбор Турнира Пассионариев-2011 (інтэрнэт-партал Open.by) , Магілёў , Бабруйск Zabej.Info проведет отборочный тур в Бобруйске (Бабруйск: рэгіянальны партал, 18 красавіка 2011), Баранавічы Турнир Пассионариев 2011: Эпоха Героев в Барановичах и Молодечно , Барысаў Мэдыюм Турніра дваровых футбольных каманд (Generation.by, 4 мая 2011), Маладзечна, БрэстТурнир Пассионариев-2011:Между физруками и Историей (Виртуальный Брест, 16 мая 2011), Віцебск В Витебске состоялся отборочный тур футбольного Турнира Пассионариев (, 29 мая 2011). Удзел прынялі больш за 80 камандаў Люди-герои поколения на турнире дворовых команд (Generation.by, 4 октября 2010)Народный эфир и Неделя глазами читателей TUT.BY (Белорусский портал TUT.BY, 16 августа 2010) .

Турнір Нефармалаў У 2010 годзе ўзяў пачатак новы праект па двароваму футболу — Турнір Нефармалаў, які ставіць сабе за мэту папулярызацыю вулічнага футболу і нефармальных рухаў, прыцягненне і аб’яднанне розных незалежных, аматарскіх чэмпіянатаў, турніраў і ліг у аднадзённых спаборніцтвах.

Так, у 2010 годзе Турнір сабраў 10 каманд з 5 розных чэмпіянатаў г. Мінску . А ўжо ў 2011 годзе — 29 каманд з 10 турніраў і 12 рэгіёнаў краіны. Турнір дае магчымасць арганізатарам чэмпіянатаў і аматарскім камандам даведацца адзін пра аднаго, абмяняцца вопытам у арганізацыі лакальных мерапрыемстваў. Робіць футбол дасягальным для ўсіх жадаючых (адсутнічаюць узроставыя абмежаванні і фінансавых бар’ераў). Выяўляе асноўныя патрабаванні ўдзельнікаў і рэальнае становішча спраў у краіне ў галіне нефармальнага спорту Матч Неформалов. Как это было.

На дадзены момант супольнасць не толькі арганізуе свой турнір, але і ўдзельнічае ў іншых адкрытых спартыўных мерапрыемствах Футбольны турнир к 25 августа(газета «Наша Нива», 25 августа 2008)Купальскі кубак 2011 .

Часопіс У сярэдзіне 2007 года супольнасць «Забей» адчыняе медыя напрамак. Выдаецца часопіс «Zabej!Info», які выходзіць у папяровай, PDF-, аўдыё- і відэаверсіі адзін раз на два месяцы. Калі напачатку часопіс выступаў у якасці крыніцы інфармацыі для ўдзельнікаў дваровага турніру пра іншыя праекты супольнасці Забей, то зараз кола асноўных тэм пашырылася. У часопісе закранаюцца такія напрамкі, як культура, гісторыя, палітыка, эканоміка Беларусі і іншых краін. Выданне разлічана на пасіянарную, сацыяльна і палітычна актыўную моладзь «Новые СМИ» как форма молодежного сопротивления (Журнал arche.by, 13 ноября 2008)Медиафронт. ZABEJ!INFO #7.

Да пачатку 2010 года выйшла 11 нумароў часопіса.

12 выпуск Zabej!Info выйшаў у маі 2011, быў прысвечаны героям Турніра Пасіянарыяў і раскрываў іх самыя значныя дасягненні і ўчынкі .

Кінабункер Са студзеня 2009 года пачала працаваць другая асветніцкая секцыя супольнасці — «Кінабункер». Асноўная мэта — вывучэнне гістарычнага і палітычнага працэсу праз кінематограф і відэапубліцыстыку. У перыяд 2009—2011 гадоў было праведзена 24 кіналекторыя на розныя тэмы: ад сучаснага мастацтва і сацыяльных праблем да палітычнага і эканамічнага ладу грамадства Кінабункер: Месца, дзе не толькі глядзяць, але дзе глядзяць і думаюць . Сустрэчы адбываюцца ў форме кіналекторыя па хвалюючай праблеме Презентация Кинобункера на встерече минских киноклубов.

Іншая актыўнасць Акрамя таго, супольнасць Забей робіць шэраг адзіночных праектаў, такіх як «Зін-злёт» (2008), «Культурны кактэйль» (2009) Увесь час дзейнічае «Забей-студыя».

Важным кірункам з’яўляецца развіццё лакальных супольнасцей..

Зіназлёт 14 верасня 2008 года супольнасцю Забей быў праведзены першы «Зін-злёт», які сабраў рэдактараў розных самвыдат часопісаў (зінаў) і газет з мэтай абмеркавання актуальных праблем і шляхоў развіцця малых СМІ ў Рэспубліцы Беларусь Zlot wydawców niezaleznych w Mińsku Маладыя самвыдатаўцы хочуць стварыць у Беларусі «альтэрнатыўную публічную прастору» (Белорусская ассоциация журналистов, 9 сентябрая 2008). Рэдакцыя зіна «Zabej!Info» прымае актыўны ўдзел у іншых мерапрыемствах, арганізаваных субкультурнымі і нефармальнымі рухамі, дзе прапаноўвае больш шырокае супрацоўніцтва ў асяроддзі невялікіх выданняў. «Малыя СМІ і супольнасці ў краіне здольныя адлюстроўваць працэсы значна глыбей і мацней уплываць на грамадства, калі гэтыя СМІ гатовыя выйсці за межы сектанцтва і субкультурнасці»В Минске проходит фестиваль самиздата (Еўрапейскае радыё для Беларусі, 7 сентября 2008).

Культурны кактэйль Культурны кактэйль ставіць мэтай разбурыць стандартнае разуменне ў адносінах да дзеячаў мастацтва і палітыкі. 3 і 5 красавіка 2009 года быў праведзены першы «Культурны кактэйль: Э. Лімонаў vs Славамира Адамовича», які прысвячаўся іх літаратурнай творчасці і палітычнай біяграфіі. У першы дзень мерапрыемства прахадзіла па прынцыпе літаратурнага рынгу, другі — кінапаказ у фармаце Кінабункера Пятого апреля завершился первый Культурный Коктейл (Нацбол.ru, 14 апреля 2009)

У 2010 годзе супольнасць «Забей» была ператворана ў маладзёжную арганізацыю «Фаланстэр».

Спасылкі Афіцыйны сайт супольнасці Забей

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:Супольнасці