275px|thumb|Карта праліва Праліў Святога Георга (; ; ) — праліў паміж Ірландыяй і Вялікабрытаніяй. Даўжыня праліва 154 кіламетра, шырыня 75 км, найбольшая глыбіня 82 метра. Праліў злучае Ірландскае мора з Кельцкім морам.

Назва Назва паходзіць з легенды XIV стагоддзя пра наведванне Святым Георгіем Англіі, па легендзе Святы Георгій праплыў праз гэты праліў.

Прырода Экалогія праліва досыць спрыяльная. Прыцягнутыя чыстымі водамі і багаццем ежы ў праліў часта заплываюць такія буйныя жыхары акіяна як дэльфіны, гіганцкія акулы, марскія свінні. У праліве водзяцца таксама шэрыя цюлені, марскія чарапахі, амары.

Гл. таксама Паўночны праліў — паўночны выхад з Ірландскага мора.

Катэгорыя:Пралівы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Геаграфія Ірландыі Катэгорыя:Геаграфія Уэльса Катэгорыя:Геаграфія Англіі Катэгорыя:Пралівы Вялікабрытаніі