Парасі́ца — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 26 км. Плошча вадазбору 112 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Пачынаецца на схілах Смаленскага ўзвышша за 1,5 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Куртасы, вусце ў межах горада Горкі. На паўночнай ускраіне Горак і каля вёскі Шышава плаціны і сажалкі (каля вёсак Шышава і Нежкава — вадасховішча Нежкава). Асноўны прыток — Альхоўка (упадае злева паміж вёскамі Лугіны і Філіпава).
Літаратура
Ліст карты N-36-50. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год. Ліст карты N-36-62. Выданне 1979 года.
Спасылкі Мониторинг поверхностных вод // Главный информационно-аналитический центр Национальной системы мониторинга окружающей среды Республики Беларусь (ГИАЦ НСМОС)
Катэгорыя:Рэкі Горацкага раёна Катэгорыя:Прытокі Проні