Паола Контэ (; , ) — італьянскі спявак, піяніст і кампазітар, вядомы дзякуючы свайму незвычайнаму голасу, маляўнічым і рамантычным кампазіцыям (што выклікаюць асацыяцыі як з італьянскай і міжземнаморскай музыкай, так і з паўднёваамерыканскімі рытмамі і франкамоўнымі выканаўцамі, такімі як Жак Брэль і Жорж Брасенс) і яго задуменнай, часам меланхалічнай, лірыцы.

Кар’ера Паола Контэ нарадзіўся ў горадзе Асці ў П’емонце.

Пачынаў сваю кар’еру як вібрафаніст у мясцовых і гастралюючых гуртах («Saint Vincent Jazz Festival»). Першыя песні напісаў разам з братам Джорджа Контэ. Атрымаў вядомасць у канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў як аўтар хітоў Адрыяна Чэлентана і Паці Права. Сольная кар’ера Контэ пачалася з альбома 1974 года, названага яго імем, і працягнулася альбомамі «Aguaplano» у 1980-я гады і «D’Amore Scritte Macchina» у 1990-я, якія карыстаюцца вялікім поспехам па ўсёй Еўропе. Калекцыя хітоў 1998 года стала яго першым рэлізам у ЗША. Кампіляцыйны зборнік Паола Контэ завецца «The Best of Paolo Conte».

Некаторыя з яго хітоў былі выкарыстаны ў шматлікіх фільмах, напрыклад «Come di» у «Mickey Blue Eyes» (1999), «Vieni via con me» у «Французскім пацалунку» (1995). Адзін з самых вядомых хітоў Контэ, «Azzurro» (, выкананы Адрыяна Чэлентана і іншымі артыстамі), быў «запазычаны» фанатамі Зборнай Італіі па футболу, якіх завуць «gli azzurri» () у якасці неафіцыйнага гімна падчас чэмпіянату свету па футболу 2006.

Дыскаграфія Paolo Conte (1974) Paolo Conte (1975) Un gelato al limon (1979) Paris milonga (1981) Appunti di viaggio (1982) Paolo Conte (1984) Concerti (1985, live) Aguaplano (1987, падвойны альбом, выдадзены як два асобныя дыскі, другі — пад назвай «Jimmy Ballando») Paolo Conte Live (1988, live) Parole d’amore scritte a macchina (1990) Wanda, stai seria con la faccia ma però (1992, зборнік) 900 (1992) Tournée (1993 live) Una faccia in prestito (1995) The best of Paolo Conte (1996, зборнік) Tournée 2 (1998 live) Razmataz (2000) Reveries (2003, зборнік) Elegia (2004) Paolo Conte Live Arena di Verona (2005, live) Wonderful (2006, зборнік) Psiche (2008)

Спасылкі Афіцыйны вэб-сайт

Біяграфія на сайце lamusicaitaliana.ru

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Музыканты Італіі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Італіі Катэгорыя:Паэты Італіі Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Італіі