«Героі» () — амерыканскі фантастычны тэлесерыял, створаны Цімам Крынгам, прэм’ера якога адбылася на канале NBC 25 верасня 2006 года. У серыяле распавядаецца гісторыя людзей, якія нічым не вылучаліся сярод астатніх, пакуль у іх не абудзіліся неверагодныя здольнасці: тэлепатыя, уменне лятаць, здольнасць падарожнічаць у часе і прасторы, капіраваць здольнасці іншых, выпраменьваць радыяцыю і шматлікія іншыя. Неўзабаве гэтыя людзі разумеюць, што ім прыгатавана вырашальная роля ў прадухіленні катастрофы, якая можа знішчыць шматлікія мільёны людзей і назаўжды змяніць свет.

Пілотная серыя «Герояў» стала самай папулярнай вячэрняй праграмай сярод аўдыторыі ад 18 да 49 гадоў — яе паглядзела 14,3 мільёна гледачоў, і яна атрымала самы высокі рэйтынг для прэм’ернай драмы на NBC за апошнія 5 гадоў. У 2010 годзе, перш чым пачаліся запланаваныя здымкі пятага сезону, серыял быў зачынены з-за нізкіх рэйтынгаў чацвёртага сезону* Амерыканскі тэлеканал NBC пацвердзіў чуткі пра зачыненне фантастычнага серыяла «Героі». Серыял быў ганараваны шэрагам ўзнагарод і намінацый, у тым ліку прэміі «Эмі», «Залаты глобус», «Выбар народа», «BAFTA».

Сусветны пракат У сусветным пракаце «Героі» трансліраваліся наступнымі тэлекампаніямі: Краіна Тэлекампанія Прэм’ера NBC 25 верасня 2006 Global Television Network 25 верасня 2006 Star World 31 студзеня 2007 Canal+, TV4 7 лютага 2007 (Canal+), 2007 (TV4) Channel Seven Люты 2007 Sci Fi Люты 2007 Universal Channel Сакавік 2007 Rede Record, Universal Channel Сакавік 2007 BBC TwoTwo puts its faith in Heroes на сайце Bbc.co.uk; 23 лістапада 2006 года, Sci Fi ChannelЛіпень 2007 TF1 Лета 2007 RTL Television 2007 TV3 2007 Mediaset 2007 TV3 12 верасня 2007 ICTV 5 лістапада 2007 Armenia TV 28 снежня 2007 СТС, AXN Sci-Fi 19 студзеня 2008 Nova Television 27 лютага 2008 КТК 11 верасня 2008 БТ 31 кастрычніка 2008

Гл. таксама Спіс здольнасцяў персанажаў тэлесерыяла «Героі» Спіс серый тэлесерыяла «Героі» Спіс персанажаў тэлесерыяла «Героі»

Спасылкі

Wiki-энцыклапедыя па серыяле Тэлесерыял «Героі» на афіцыйным сайце канала NBC Напаўафіцыйны сайт «9-я Цуды» ад стваральніка «Герояў», Ціма Крынга

Катэгорыя:Фантастычныя тэлесерыялы Катэгорыя:Тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы 2006 года Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы Катэгорыя:Тэлесерыялы тэлеканала NBC