NBCUniversal Media, LLC — вяшчальная кампанія, заснаваная ў маі 2004 года зліццём тэлекампаніі NBC — падраздзялення General Electric, з актывамі Vivendi Universal Entertainment (VUE) французскай групы Vivendi. General Electric (GE) належыць 80 % акцый NBC Universal, астатнімі 20 % валодае Vivendi. 3 снежня 2009 года GE і амерыканскі аператар кабельнага тэлебачання Comcast абвясціў пра пагадненне па продажы долі ў NBC Universal. Пасля завяршэння пагаднення і яго адабрэння рэгулюючымі органамі, Comcast будзе валодаць 51 % акцый кампаніі NBC Universal, у той час як 49 % будзе належаць GE. Умовамі пагаднення прадугледжаны выкуп GE мінарытарнай долі кампаніі Vivendi (20 %) у кампаніі.

Катэгорыя:ІТ-кампаніі ЗША Катэгорыя:Кінакампаніі ЗША Катэгорыя:Медыякампаніі Катэгорыя:Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Нью-Ёркскай біржы Катэгорыя:General Electric