Уільям Гарвей (; 1 красавіка 1578, Фолкстан, (графства Кент) - 3 чэрвеня 1657, Лондан) — англійскі медык, заснавальнік фізіялогіі і эмбрыялогіі.
Біяграфія Па заканчэнні медыцынскага факультэта ў Кембрыджы (1597) працаваў у Падуі. У 1602 годзе атрымаў дыплом доктара медыцыны Падуанскага ўніверсітэта. Па вяртанні ў Англію (Лондан) быў абраны (1607) членам Каралеўскай калегіі ўрачоў. У якасці галоўнага ўрача і хірурга працаваў у Бальніцы св. Варфаламея. Гарвей - заснавальнік не толькі вучэння аб кровазвароце, але і ўсёй сучаснай фізіялогіі і эмбрыялогіі. Гарвей першы эксперыментальна даказаў, што ў целе жывёлы аднолькавая, параўнальна невялікая, колькасць крыві знаходзіцца ў пастаянным руху па замкнёным шляху ў выніку ціску, які стварае сэрца сваімі скарачэннямі. Апісаў малы (лёгачны) і вялікі кругі кровазвароту. У 1628 выйшла ў свет кніга Гарвея "Анатамічнае даследаванне пра рух сэрца і крыві ў жывёл", у якой ён выказаў у скончаным выглядзе сваё вучэнне аб кровазвароце. У 1651 выйшла кніга Гарвея "Даследаванні аб зараджэнні жывёл", у якой ён абагульніў вынікі шматгадовых даследаванняў, прысвечаных вывучэнню эмбрыянальнага развіцця бесхрыбтовых і пазваночных жывёл (птушак і млекакормячых). Паводле Гарвея, не толькі жывёлы, але і расліны пачынаюць сваё развіццё з яйка.
Літаратура Schmitt C.B., Webster C. Harvey and M. A. Severino. A neglected medical relationship. // Bulletin of the History of Medicine. 1971 Jan-Feb; 45 (1):49-75. French R., William Harvey’s Natural Philosophy, Cambridge, Cambridge University Press, 1994, Gregory, Andrew (2001). Harvey's Heart, The Discovery of Blood Circulation. Cambridge, England: Icon Books.
Спасылкі
Катэгорыя:Медыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фізіёлагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Анатамы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Эмбрыёлагі Катэгорыя:Асобы на марках