Культурная сталіца Беларусі — акцыя, якая складаецца ў штогадовым абранні таго ці іншага горада Беларусі цэнтрам культурнага жыцця краіны з мэтай развіцця і ўзбагачэння культурнага жыцця рэгіёнаў, актывізацыі мясцовай грамадскай ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры, прыцягнення ўвагі грамадства, турыстаў.

На працягу года культурную сталіцу наведваюць прафесійныя танцавальныя, музычныя, харэаграфічныя калектывы, актывізуецца дзейнасць рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых улад.НЕСВИЖ — КУЛЬТУРНАЯ СТОЛИЦА БЕЛАРУСИ — 2012

Да 2009 года ўключна культурнай сталіцай Беларусі быў Віцебск, але 21 студзеня 2010 года культурнай сталіцай краіны афіцыйна абвешчаны найстаражытнейшы горад краіны Полацк. Пасля штогод у межах адмысловай акцыі вызначалася новая культурная сталіца.Культурная столица Беларуси 2010 года даст творческий отчет официальной столице

Спіс культурных сталіц Беларусі да 2010: Віцебск 2010: Полацк 2011: Гомель 2012: Нясвіж 2013: Магілёў 2014: Гродна 2015: Брэст 2016: МаладзечнаМаладзечна прыняло эстафету культурнай сталіцы ад Брэста (Маладзечанская газета) 2017: Бабруйск 2018: Наваполацк 2019: Пінск 2020: Ліда 2021: Барысаў 2022: Орша. 2023: Слуцк 2024: Бялынічы 2025: Іванава Гл. таксама Дажынкі Культурная сталіца Еўропы

Катэгорыя:Культура Беларусі