Забарона літоўскага друку () — забарона друку на літоўскай мове лацінкай у 1864—1904 гадах у Расійскай імперыі. Выданні па-літоўску, але з выкарыстаннем кірыліцы, дазваляліся і імі нават афіцыйныя расійскія ўлады заахвочвалі карыстацца. Падобная канцэпцыя з’явілася пасля паразы Студзеньскага паўстання 1863—1864 гадоў, прыняла форму адміністрацыйнай забароны ў 1864 г., і не змянілася да 24 красавіка 1904 года. Расійскія суды скасавалі два абвінавачванні на забарону друку ў 1902 і 1903 гадах, таксама паражэнне ў руска-японскай вайне 1904—1905 гадоў прывяло да перагляду і паслаблення расійскай палітыкі ў адносінах да нацыянальных меншасцейLithuanian Resistance . Spaudos.lt, перадрук з Encyclopedia Lituanica, Boston, 1970—1978. Праверана 2009-03-17.
Было незаконна друкаваць, імпартаваць, распаўсюджваць ці валодаць любымі публікацыямі на літоўскай мове лацінкайLithuania 1863—1893: Tsarist Russification And The Beginnings Of The Modern Lithuanian National Movement . Lituanus, Fall 1996. Праверана 2009-03-17. Царскія чыноўнікі спадзяваліся, што гэта мера зменшыць польскі ўплыў на літоўцаў і вярне іх да меркаваных «старажытных гістарычных сувязяў» з Расіяй. Аднак літоўцы арганізавалі друк па-за межамі Расійскай імперыі, галоўным чынам — у «Малой Літве» (Усходняя Прусія) і ў Злучаных Штатах Амерыкі. Літоўскі рух кніганошаў кантрабандна перапраўляў нелегальныя кнігі і перыядычныя выданні з Усходняй Прусіі ў Ковенскую губерню Расійскай імперыі. Колькасць гэткіх публікацый узрастала, нягледзячы на суровыя меры і строгія санкцыі ў адносінах да ўдзельнікаў гэтага руху. Забарона на друк стварыла добра арганізаваную апазіцыю польскамоўнаму культурнаму ўплыву.
Адначасова дзейнічала забарона беларускага друку лацінкай, уведзеная на некалькі гадоў раней — у 1859 годзе, якая для беларускай культуры мела значна больш цяжкія наступствы, бо большасць малалікіх энтузіястаў беларускай культуры разглядалі яе як факультатыўны дадатак да польскай, яны не здолелі выпрацаваць адэкватных контрзахадаў — у адрозненне ад літоўцаў.
Літоўскі друк перад забаронай Паводле літоўскага бібліёграфа Вацловаса Біржышкі, з 1800 па 1864 г. на літоўскай мове з выкарыстаннем лацінскага шрыфта было надрукавана 926 назваў кніг, прычым большасць іх была надрукавана ў ВільніBook, in the Lithuanian Language. The Lithuanian Word, перадрук з Encyclopedia Lituanica, 1970—1978. Праверана 2009-03-17. Паводле іншых даследчыкаў і крыніц, не было такіх маштабаў друку на літоўскай мове, тым больш у Вільні, а маштаб быў значна больш сціплы і канцэнтраваўся на Жамойці, г.зн. у Ковенскай губерні — галоўным чынам, у мястэчку Ворні пад кіраўніцтвам жамойцкага біскупа Матэюса Валанчуса і на жамойцкай гаворцыИстория Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др… С. 201—203; Stosunki litewsko-polskie w Djecezji Wileńskiej i nadużycia Partji Wszechpolskiej. Memorjał duchowieństwa litewskiego. — Wilno, 1913. — С. 16—20.. На Віленшчыне ж пераважаў друк на польскай мове (у тым ліку, рэлігійнай каталіцкай літаратуры)Stosunki litewsko-polskie w Djecezji Wileńskiej i nadużycia Partji Wszechpolskiej. Memorjał duchowieństwa litewskiego. — Wilno : Druk. J. Zawadzkiego, 1913. — С. 16—20..
Арфаграфія літоўскай мовы на лацінцы была нестандартызаванай; гэты факт выкарыстоўвалі рускія чыноўнікі як абгрунтаванне пераходу на кірыліцуOfficial Cyrillic Alphabet for Lithuanian (1864—1904) and its Relation to the Clandestine Standardization of Lithuanian in Latin Script. University of Illinois at Chicago, Giedrus Subačius, 2005. Праверана 2009-03-17.
Гісторыя забароны літоўскага друку
Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў ў Паўночна-Заходнім краі Расійскай імперыі, віленскі генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў забараніў у 1864 г. друкаваць на літоўскай мове лацінскім шрыфтам буквары, афіцыйныя выданні, кнігі для чытання. Замест гэтага ўводзілася «гражданка» — літоўскае пісьмо кірылічнымі літарамі, распрацаванае Іванам Пятровічам Карнілавым.
Паводле ацэнак гісторыкаў XX ст., расійскі ўрад сваёй палітыкай забароны друку на літоўскай мове лацініцай імкнуўся спыніць паланізацыю літоўцаў, а таксама садзейнічаць этнічнай асіміляцыі літоўцаў з рускіміСталюнас, Д. Взгляд на политику Российской империи в литовской историографии… С. 534—545.. Сучасныя літоўскія і рускія даследчыкі (у прыватнасці Дарыус Сталюнас і Міхаіл Далбілаў) паказалі, што хоць некаторыя мерапрыемствы расійскага ўрада адносна літоўцаў у 1795—1917 гг. і мелі пэўны асіміляцыйны (русіфікатарскі) характар — галоўным чынам, культурнай асіміляцыі (пераходу на «рускія літары», г.зн. кірыліцу), але ніколі не ставілі мэт поўнай асіміляцыі літоўцаў, а мелі, хутчэй, задачы адарваць літоўцаў ад «польскага ўплыву» і тым паслабіць пазіцыі мясцовага польскамоўнага дваранстваЗападные окраины Российской империи / Л. А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер… С. 245—252.. Дарыус Сталюнас паказаў, што ў вачах расійскага ўрада і грамадства этнічная асіміляцыя («абрусенне») літоўцаў магла адбыцца толькі ў тым выпадку, калі б літоўцы перайшлі з каталіцызма ў праваслаўе, бо ў тыя часы ў Расійскай імперыі галоўнай этнавызначальнай прыкметай лічылася веравызнанне: каб лічыцца рускім, трэба было спавядаць праваслаўеСталюнас, Д. Взгляд на политику Российской империи в литовской историографии… С. 547—548; Долбилов, М. Д. Русский край… С. 16, 163, 750.. А расійскі ўрад ніколі не ставіў задачы пераводу літоўцаў у праваслаўе і ўвогуле мала цікавіўся літоўцамі як народамГэтак жа расійскі ўрад ніколі не ставіў задачы пераводу латышоў у праваслаўе і ўвогуле мала цікавіўся латышамі як народам, а толькі даваў загады распрацаваць кірылічны алфавіт для латышскай мовы. Гл.: Западные окраины Российской империи / Л. А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер… С. 249.. Сталюнас і Далбілаў паказалі, што асноўную ўвагу ў паўночна-заходніх губернях у 1864—1914 гг. расійскі ўрад надаваў пераводу беларусаў і палякаў з каталіцтва ў праваслаўе, прычым для «асоб польскага паходжання» нават пераход у праваслаўе не быў дастатковым крытэрыем іх «рускасці» — трэба было яшчэ размаўляць на рускай мовеСталюнас, Д. Взгляд на политику Российской империи в литовской историографии… С. 548; Западные окраины Российской империи / Л. А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер… С. 227—244; Долбилов, М. Д. Русский край… С. 16, 163, 750..
Пераемнік Мураўёва, віленскі генерал-губернатар Канстанцін Пятровіч Каўфман, у 1865 г. пашырыў забарону — спецыяльным тайным цыркулярам № 96 ад 6(18) верасня 1865 г. ён абавязаў губернатараў Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў забараніць друк, увоз і распаўсюджанне ўсіх літоўскіх выданняў, ажыццёўленых лацінскім і «польскім» шрыфтам. Гэту забарону сваім цыркулярам № 141 ад 23 верасня (5 кастрычніка) 1865 г. падмацаваў міністр унутраных спраў Пётр Валуеў. Да таго ж расійскі імператар Аляксандр ІІ у вуснай форме загадаў забараніць літоўскі друк лацінкай. Аднак гэта рашэнне цара не было апублікавана ў зборы законаў Расійскай імперыі, таму фармальна не мела юрыдычнай моцы. Пазней гэты факт быў выкарыстаны барацьбітамі за мажлівасць друку на літоўскай мове лацінкай.
У 1872 годзе забарону пашырылі і на друкаваныя гатычным шрыфтам літоўскія кнігі, якія ў асноўным выкарыстоўваліся літоўцамі-лютэранаміБорьба литовского народа за свободу печати в 1864—1904 гг. Вильнюс: Литовский национальный музей, 2004. С. 3 — 4.
Літоўскія кірылічныя выданні
Руская адміністрацыя з самага пачатку ўзяла ў свае рукі справу выдання літоўскіх кніг з выкарыстаннем рускага шрыфта. Былі ўстаноўлены катэгорыі літоўскіх выданняў, іх колькасць і прызначэнне. Чыноўнікі спадзяваліся, што патрэбы літоўцаў абмяжуюцца букварамі, календарамі і самымі асноўнымі кнігамі рэлігійнага зместу. Усе гэтыя выданні павінны былі рэдагавацца так, каб не пярэчыць вучэнню праваслаўнай царквы.
Казённыя «літоўскія» друкаваныя выданні былі нешматлікімі і вылучаліся разнастайнасцю. За 40 гадоў было выпушчана 55 выданняў, калі ж улічыць паўторы і выпраўленні, то атрымаецца толькі 63 друкаваных выданніБорьба литовского народа за свободу печати в 1864—1904 гг. Вильнюс: Литовский национальный музей, 2004. С. 5.
Амаль палову ўсіх згаданых выданняў улады выпусцілі ў першыя дзесяць гадоў дзеяння забароны. Больш за 3/4 выданняў склалі буквары, календары і рэлігійныя кнігі.
Аднак, нягледзячы на ўсе намаганні, распаўсюдзіць казённыя кнігі не ўдавалася. Некаторым выключэннем у гэтым плане сталі буквары, абавязковыя ў пачатковых школах Ковенскай губерні. Іншыя ж выданні было цяжка раздаць нават задарма. Ужо ў 1869 г. Ковенская дырэкцыя народных вучылішчаў скардзілася, што прысланыя на склады школ разнастайныя казённыя літоўскія кнігі не карыстаюцца попытам. Адзін настаўнік з Сувалкаўскай губерні сцвярджаў, што яго вучні выхваляліся тым, што пякуць бліны ў печцы, распаленай падараванымі катэхізісамі і малітоўнікамі. Па словах гэтага настаўніка, сяляне лічылі сваімі толькі кнігі, выдадзеныя «старым» шрыфтам, а кірылічныя называлі «паліцэйскімі».
Выдаваць літоўскія кнігі кірыліцай прыватным асобам не дазвалялася, адзіным выключэннем стаў падручнік для краўцоў, выпушчаны ў Мітаве.
Супраціўленне +Нелегальныя неперыядычныя публікацыі Перыяд Колькасць выданняў 1865—1874 345 1875—1884 501 1885—1894 1,076 1895—1904 2,031 Усяго 3,953
Літоўскія лацінкавыя кнігі друкавалася ў Усходняй Прусіі (на тэрыторыі г.зв. Малой Літвы) і ў ЗША. Усяго ў 1865—1904 гг. лацінскім і гатычным шрыфтам былі надрукаваныя 3 953 выданні (без уліку перыёдыкі). Толькі ў Малой Літве свет пабачылі 2 687 выданняў, 1 830 з іх ствараліся для распаўсюджвання ў Расіі. У ЗША літоўскія эмігранты пачалі друкаваць свае кнігі з 1874 г. Да 1904 г. было выпушчана 712 кніг. Іх найбольшая колькасць выйшла ў гарадах Пенсільваніі, Нью-Ёрку, Брукліне і Чыкага. Тры лацінкавыя кніжкі былі недагледжаны цэнзурай і выйшлі на тэрыторыі самой Літвы (у 1879 і 1900 г.). Пасля атрымання дазволу некалькі літоўскіх кніг было надрукавана ў Расіі — у гэтых выпадках неабходнасць публікацыі матывавалася навуковымі патрэбамі.
Немалая колькасць літоўскіх выданняў гэтага часу выходзіла з фальшывымі дадзенымі. Справа ў тым, што літоўскія рэлігійныя кнігі, выдадзеныя да 1864 г., не забараняліся, таму ў Тыльзіце, Рагнеце і іншых месцах друкавалі выданні без указання сапраўднага прозвішча аўтара, пазначэння сапраўднага выдаўца, месца і года выдання. Таксама фальсіфікаваліся і паўтараліся ранейшая згода дзяржаўнай ці касцёльнай цэнзуры.
Колькасць публікацый на літоўскай мове расла з года на год. За ўвесь перыяд забароны 63,3 % выданняў, надрукаваных ва Усходняй Прусіі і прызначаных для распаўсюджвання ў Літве было выдадзена ў 1891—1904 гг. Змянілася і тэматыка выдаваных кніжак. У першыя дзесяцігоддзі пасля паўстання дамінавала рэлігійная і дыдактычная літаратура. затое ў 1890-я гг. з’яўлялася ўсё болей мастацкай, папулярнай навуковай і палітычнай літаратуры. У канцы XIX — пачатку XX стст. літоўская прэса, як і ўвесь літоўскі вызваленчы рух, падзялілася на некалькі накірункаў — каталіцкую, дэмакратычна-ліберальную і сацыялістычную. Аднак сярод кніжак, выдадзеных у часы забароны 29 % складалі малітоўнікі, 11 — календары і 10 — лемантары (буквары).
Усяго ў гады забароны было надрукавана каля 6 000 000 асобнікаў розных выданняў (сярэдні тыраж буквара складаў 10 000 экз., календара — 8 000, малітоўніка — 7 500. Папулярная свецкая кніга друкавалася накладам ў 2 500 экзAleksanravičus E., Kulakauskas A. Pod władzą caròw. Litwa w XIX wieku. Krakòw: Universitas, 2003. S. 311—312.
Наступствы
Пасля таго, як забарона была ліквідавана, трэба было заснаваць друкарні, разам з усім дапаможным абсталяваннем. Першы выпуск літоўскай газеты, якая выйшла пасля забароны, Vilniaus žinios, адбыўся 23 снежня 1904 г.
Вялікі Віленскі сейм, які адбыўся ў кастрычніку 1905 г., цяпер мог выдаваць свае паведамленні і публікацыі па-літоўску.