Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае, скарочана ВКЛ (ст.-бел. Великое князство Литовское, Руское, Жомойтское и иных, ), поўная назва Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае, Ру́скае, Жамо́йцкае і і́ншых зяме́ль — еўрапейская дзяржава, якая існавала з сярэдзіны XIII ст. да 1795 года.

Паводле польскага гісторыка Генрыка Пашкевіча, літоўскага гісторыка Томаса Баранаўскаса і іншых, дзяржава ўзнікла ў канцы XII стагоддзяT. Baranauskas. Lietuvos valstybės ištakos. Вільнюс, 2000. Аднак большасць гісторыкаў, у тым ліку літоўскіх, адлічваюць гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ад 1240-х гадоўИстория Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — С. 29.Гудавичюс, Э. История Литвы / Э. Гудавичюс. — 2005. — Т. 1. — С. 46.Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага / А. К. Краўцэвіч. — Rzeszów, 2000. — С. 180.Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 73.. Генезіс дзяржавы не мае агульнапрынятай канцэпцыі і выклікае дыскусііRowell S.C. Lithuania Ascending: A pagan empire within east-central Europe, 1295—1345. Кембрыдж, 1994. стар.289-290Ch. Allmand, The New Cambridge Medieval History. Cambridge, 1998, стар.731.Encyclopædia Britannica. Grand Duchy of LithuaniaГісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 87—96.Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага / А. К. Краўцэвіч. — Rzeszów, 2000. — С. 178—180.Гудавичюс, Э. История Литвы / Э. Гудавичюс. — 2005. — Т. 1. — С. 48—51.. На ранніх этапах існавання дзяржавы і ў XIV—XVI стагоддзях тэрыторыя ВКЛ значна пашырылася ўключэннем славянскіх, балцкіх і іншых зямель, урэшце ахапіла ўсю сучасную Беларусь, амаль усю сучасную Літву, апроч Клайпедскага краю, а таксама вялікую частку сучаснай Украіны, захаднюю частку Расіі, паўночна-ўсходнюю частку Польшчы (Падляшша), Латвіі, паўднёвую частку Эстоніі і ўсходнюю Малдовы (Левы бераг Днястра). У часы росквіту ў XV стагоддзі дзяржава была найбуйнейшай у ЕўропеR. Bideleux. A History of Eastern Europe: Crisis and Change. Routledge, 1998. стар.122. Вялікае Княства Літоўскае было шматнацыянальнай і шматканфесійнай дзяржавай з вялікай разнастайнасцю моў, рэлігій і культурнай спадчыны.

Гісторыя

У 1253 годзе вялікі князь літоўскі Міндоўг ахрысціўся ў каталіцтва і каранаваны як кароль літоўскі, але неўзабаве адмовіўся ад каталіцтва і такім чынам ад тытула, вярнуўся да язычніцтва. Язычніцтва значнай колькасці насельніцтва дзяржавы, у тым ліку і вялікіх князёў літоўскіх, было падставай для сталых крыжовых паходаў Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў. Шматэтнічная дзяржава працягвала пашырацца пры ГедзімінеRowell, Lithuania Ascending, стар.289. і пры яго сыне АльгердзеZ. Kiaupa. «Algirdas ir LDK rytų politika.» Gimtoji istorija 2: Nuo 7 iki 12 klasės (Lietuvos istorijos vadovėlis). CD. (2003). Elektroninės leidybos namai: Vilnius.. Пераемнік Альгерда Ягайла падпісаў Крэўскую унію ў 1385 годзе, якая стала прычынай значных змен у Вялікім Княстве Літоўскім, афіцыйна ўсе язычнікімі былі ахрышчаны ў каталіцтва і створаны дынастычны саюз паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам ПольскімN. Davies. Europe: A History. Оксфард, 1996, стар.392..

Уладарства Вітаўта адзначаецца як час найбольшага пашырэння тэрыторыі Вялікага Княства і паразы Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе, а таксама адзначаецца ростам колькасці прывілеяў шляхты ВКЛ. Пасля смерці Вітаўта адносіны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім значна пагоршылісяJ. Kiaupienė. Gediminaičiai ir Jogailaičiai prie Vytauto palikimo. Gimtoji istorija 2: Nuo 7 iki 12 klasės (Lietuvos istorijos vadovėlis). CD. (2003) Elektroninės leidybos namai: Vilnius.. Магнаты ВКЛ, у тым ліку сям’я Радзівілаў, спрабавалі скасаваць унію з ПольшчайJ. Kiaupienë, «Valdžios krizës pabaiga ir Kazimieras Jogailaitis.» Gimtoji istorija 2: Nuo 7 iki 12 klasės (Lietuvos istorijos vadovėlis). CD. (2003). Elektroninės leidybos namai: Vilnius., аднак няўдалыя войны Вялікага Княства супраць Маскоўскага княства дапамаглі уніі застацца некранутай.

У выніку Люблінскай уніі 1569 года была створана так званая Рэч Паспалітая Абодвух Народаў. У складзе гэтай федэрацыі Вялікае Княства Літоўскае захавала сваю палітычную самабытнасць і мела асобныя ўрад, сістэму ўрадаў (пасад), сімволіку, законы, армію і скарбD. Stone. The Polish-Lithuanian state: 1386—1795. University of Washington Press, 2001, стар.63..

У ходзе трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) большая частка ВКЛ увайшла ў склад Расійскай імперыі, а меншая — у склад Прускага Каралеўства і Аўстрыі. Ад канчатковага знікнення дзяржаву не змагло выратаваць і патрыятычнае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе, накіраванае супраць трох краін-захопнікаў — Расіі, Прусіі і Аўстрыі.

Да Люблінскай уніі

Акалічнасці генезісу дзяржавы застаюцца прадметам навуковых і ідэалагічных спрэчак.

Дзяржава ўтваралася ва ўмовах барацьбы з Лівонскім і Тэўтонскім ордэнамі, Галіцка-Валынскай дзяржавай, (: Вайна Тэўтонскага ордэна ў Прусіі, Вайна Тэўтонскага ордэна і ВКЛ).

Працэс фарміравання Вялікага Княства Літоўскага быў працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні паміж асобнымі княствамі (у рэдкіх выпадках захоп) прывялі да ўзнікнення федэратыўнага аб’яднання. Вядучую ролю ў ім адыгрывалі ўсходнеславянскія дзяржаўныя традыцыі з адпаведнымі законамі, мовай, рэлігіяй.

Першапачатковая Літва з’яўлялася ўсходнебалцкім этнапалітычным аб’яднаннем (правадырствам), якое існавала ў міжрэччы верхняга Нёмана і Віліі ў XI — першай палове XIII ст. Старажытная Літоўская зямля займала паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі і прылеглую частку сучаснай тэрыторыі Літвы, ахоплівала абшар ад Налібоцкай пушчы да ваколіц Вільні. На чале гэтага дадзяржаўнага ўтварэння знаходзіўся разгалінаваны род мясцовых правадыроў, прадстаўнікі якога канкуравалі за ўладу і шукалі новыя крыніцы ўзбагачэння. Так, у выніку інтэграцыі літоўскіх князёў-правадыроў і іх дружын у дзяржаўна-палітычныя структуры Наваградскай зямлі ўзнікае Вялікае Княства Літоўскае. Тэрыторыю маладога дзяржаўнага ўтварэння насялялі групы ўсходнеславянскага (у асноўным нашчадкі дрыгавічоў і крывічоў) і балцкага (літва і яцвягі) насельніцтва. Дадатковым імпульсам да пачатку дзяржаваўтварэння стала нарастанне знешняй пагрозы з боку нямецкіх анклаваў ва Усходняй Прыбалтыцы (Інфлянты і Прусы) і Арды. ВКЛ будавалася ў змешаным біэтнічным балта-славянскім рэгіёне — Літве (Наваградчына, Гарадзеншчына, Віленшчына, заходняя Меншчына) праз саюз галоўных палітычных сілаў рэгіёна — славянскіх панямонскіх гарадоў і мацнейшых балцкіх правадыроў. Першы зафіксаваны крыніцамі саюз — Наваградка з Міндоўгам каля 1248 г. (пазней працягнуўся як саюз Наваградак — Трайдзень). У дзяржаўным будаўніцтве за ўзоры браліся найперш даўно існыя ў рэгіёне дзяржаўныя ўтварэнні — Гарадзенскае і Наваградскае княствы, у якасці афіцыйнай была прынятая славянская, дакладней старабеларуская мова.

ВКЛ, якое ўзнікла ў кантактнай зоне, не перапыніла і не змяніла характару працэсу балта-славянскіх кантактаў, а наадварот, узмацніла і прыспешыла яго праз прыняцце ўсходнеславянскай мадэлі дзяржаўнага будаўніцтва і старабеларускай мовы ў якасці дзяржаўнай. Адсюль сам генезіс ВКЛ можна разглядаць як праяву ці эпізод працэсу балта-славянскага ўзаемадзеяння. Сведчаннем гарманічнай узаемасувязі названых працэсаў з’яўляецца паспяховае развіццё ВКЛ, якое перарасло тэрытарыяльна не толькі Панямонне, але і ўсю зону балта-славянскага кантакту.

На першым этапе сваёй гісторыі дзяржава змагалася за выжыванне, і хоць тэрытарыяльна не павялічылася, але і не паменшылася. Вонкавыя ўмовы аказаліся спрыяльнымі для ўзнікнення моцнай дзяржаўнай арганізацыі. Некаторыя суседзі, як Галіцка-Валынскае княства, Інфлянцкі, пазней і Тэўтонскі ордэны стваралі рэальную пагрозу звонку, але паасобку не мелі дастаткова сілы, каб ліквідаваць маладую дзяржаву. Першую смяротна небяспечную кааліцыю галіцка-валынскіх князёў з інфлянцкімі рыцарамі паспяхова разваліў Міндоўг, а наступныя гаспадары да падобнага ўжо не дапускалі.

Пастаянная знешняя пагроза спрыяла фармаванню моцнай цэнтральнай улады ў асобе вялікага князя. Гэтая спецыфіка краіны пачала выяўляцца ўжо на пачатковым этапе яе гісторыі: менавіта вялікія князі, якія мабілізавалі насельніцтва на адпор знешняму ворагу, здабылі надзвычайныя ўладныя прэрагатывы. Другая спецыфічная рыса — талерантная рэлігійная і этнічная палітыка вялікіх князёў літоўскіх, адпаведная даўняй мясцовай традыцыі сужыцця розных рэлігій і этнасаў.

Прынятае з тактычных разлікаў хрышчэнне ў каталіцтва (1251 г.) першым вялікім князем Міндоўгам, потым яго каралеўская інаўгурацыя з санкцыі папы рымскага (1253 г.) засведчылі ўзмацненне ў краіне ўплыву заходнееўрапейскай цывілізацыі.

Гаспадарства перажыло цяжкі ўнутраны крызіс, распачаты забойствам Міндоўга (1263 г.). Дзяржаву ўратаваў сын Міндоўга Войшалк пры падтрымцы славянскіх гарадоў (найперш Пінска і Наваградка), коштам прызнання васальнай залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў і стварэння дуумвірату (1264—1267 г.) з адным з іх — сваім шваграм — холмскім і белзскім князем Шварнам Данілавічам (быў жанаты з сястрой Войшалка).

Дзяржава захавала адзінства і ўмацавалася ў часы гаспадарання Трайдзеня (1270—1282 г.) і ў г. зв. «цёмны перыяд» (1283—1292 г.), пра які з-за недахопу крыніц вядома вельмі няшмат (не ведаем нават імя тагачаснага вялікага князя).

У «цёмным перыядзе» крыюцца пачаткі дынастыі Гедзіміна, першым пэўна вядомым прадстаўніком яе быў Будзівід, толькі аднойчы згаданы крыніцамі. Мацаванне асноў дзяржавы давяршыў сын Будзівіда Віцень, які ўладарыў у 1295—1315 гадах. Гаспадарства, перададзенае ім у спадчыну брату Гедзіміну, аказалася дастаткова моцным, каб, скарыстаўшы спрыяльныя ўмовы актывізавацца і распачаць з 1320-х гадоў імклівы рост у геаграфічнай і палітычнай прасторы Еўропы.

Пасля смерці вялікага князя Гедзіміна (1341) і адносна кароткага перыяду адасаблення некаторых тэрыторый на чале дзяржавы стаў сын Гедзіміна Альгерд, які княжыў у 1345—1377 гадах. Яго намаганнямі ўладанні Вялікага Княства Літоўскага пашырыліся і ўключалі Чарнігава-Северскія, Падольскія, Пераяслаўскія землі, Смаленскае княства, а таксама тэрыторыі ў басейнах Днястра, Паўднёвага Буга, паўднёвага Дняпра. У выніку ваенных дзеянняў з Маскоўскім княствам у 1368—1372 гадах да княства далучаны значныя раёны на паўночным усходзе да Мажайска.

Апроч таго, у XIV ст. ВКЛ увайшло ў тэрытарыяльныя спрэчкі і ваенныя канфлікты з Польшчай, найперш за Валынь і Галічыну (: Вайна за галіцка-валынскую спадчыну), і Вялікім Княствам Маскоўскім за землі Масковіі і Русі (: Маскоўскія паходы Альгерда).

На працягу XIV ст. ВКЛ распаўсюдзіла свае ўладанні на поўдзень і ўсход. Значна аслабіў дзяржаву ўнутраны канфлікт вакол улады (1370—1390-я), калі на карысць Тэўтонскага ордэна была часова страчана Жамойць.