Маладзе́чна () — горад у Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Уша, адміністрацыйны цэнтр Маладзечанскага раёна. За 73 км на паўночны захад ад Мінска. Насельніцтва — (2025).
Назва Паводле В. Жучкевіча і А. Рогалева, назва Маладзечна ўтварылася ад слова «маладзец» у значэнні — «дзяцюк, ваяр княжацкай дружыны»А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 150..
Паводле сайта Маладзечанскага райвыканкама, назву горад атрымаў, хутчэй усяго, ад назвы невялікай рэчкі Маладачанкі, пры ўпадзенні якой у раку Уша быў пабудаваны замакmolodechno.gov.by.
Гісторыя
У раёне Маладзечна ў бронзавым веку (XI тысячагоддзе да н. э. — VII стагоддзе да н. э.) жылі плямёны культуры шнуравой керамікі.
Насельнікі займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам, хоць больш старадаўнія заняткі — паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва — таксама займалі значнае месца у іх гаспадарчай дзейнасці.
Наступная стадыя ў развіцці насельніцтва рэгіёна — культура штрыхаванай керамікі. Жыллём для насельнікаў служылі хаты слупавой канструкцыіКаханоўскі Г. А. Маладзечна: Гіст.-экан. нарыс.— Мн.: Полымя, 1988.— 120 с.: іл.— (Гарады Беларусі). ISBN 5-345-000787-6.
На захадзе ад Маладзечна ў пачатку II тысячагоддзя спынілася ўмоўная мяжа паміж старалітоўскай племянной тэрыторыяй і тэрыторыяй, якую ў выніку экспансіі (імаверна пры Брачыславе) кантралявалі крывічыЕ. Ахманскі. Літоўская этнічная племянная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да XVI стагоддзя // Arche. № 2. 2016. С. 91.. Пра гэта сведчаць тапонімы каля Маладзечна тыпу Палачаны, Гарадзілава (ад імя тыпу *Гарадзіла).
Першы пісьмовы ўспамін Маладзечна ў прысяжным лісце князя ноўгарад-северскага Дзмітрыя Альгердавіча каралю Ягайлу і датуецца 16 снежня 1388 годаМатериалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии / Изд. А. Сапунова и кн. В. Друцкого-Любецкого. — Витебск: Губернская типо-литография, 1896. — , 264, 144 с., 33 л. ил., карт.: ил. — С. 221.. З 1413 года мясцовасць у складзе Віленскага ваяводства.
У XV ст. каля сутокаў Маладачанкі і Ушы (на яе правым забалочаным беразе) пабудавалі драўляны замак, які неаднаразова цярпеў ад пажараў (у 1519 двойчы, у 1533 годзе) і быў зруйнаваны ў XVIII ст.
Цэнтр намесніцтва, у 1500 годзе згадваецца намеснік маладзечанскі Іван Кошка, акольнічы смаленскі. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў, Маладзечна ўвайшло ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1567 годзе тут праходзілі папярэднія перамовы прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага датычна ўмоў Люблінскай уніі. У канцы XVI ст. Маладзечна сярод 20 найбуйнейшых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Заслаўскіх-Мсціслаўскіх, Сангушкаў, Агінскіх і інш.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у 1708 годзе Маладзечна пэўны час займалі шведскія войскі. У 1757 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на гандаль. У 1758 годзе ўладальнік паселішча Міхал Казімір Агінскі збудаваў тут касцёл Св. Казіміра, пры якім з 1762 года дзейнічаў кляштар трынітарыяў (скасаваны расійскімі ўладамі ў 1831).
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Маладзечна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1847 Віленскай губерні. У вайну 1812 года 4 снежня каля мястэчка расійскія войскі разбілі ар’ергард французскай арміі маршала Віктора.
Падчас вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў, 14 красавіка 1831 года атрад Міхала Ходзькі пры падтрымцы местачкоўцаў выбіў расійскі гарнізон з Маладзечна. Аднак ужо 22 красавіка 1831 года царскія карнікі занялі паселішча, пачалі дзейнічаць ваенна-палявыя суды над паўстанцамі. У 1864 годзе для русіфікацыі краю расійскія ўлады адкрылі настаўніцкую семінарыю, выкладанне ў ёй вялося рускай мовай пад наглядам Маскоўскага патрыярхату. У 1873 годзе будова Лібава-Роменскай чыгункі спрыяла пераўтварэнню невялікага мястэчка ў чыгуначны вузел.
У Першую сусветную вайну Маладзечна з восені 1915 года апынулася ў прыфрантавой паласе. Тут дыслацыраваліся часці расійскай 10-й арміі Заходняга фронту, размяшчаўся яе штаб, пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года выдавалася армейская газета «Бюллетень военно-революционного комитета 10-й армии». У сакавіку 1917 года быў створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 23 сакавіка па 13 красавіка 1917 года тут праходзіў 1-ы з’езд 10-й арміі. У гарнізоннай пякарні, дзе працавала 60 салдат і 140 вольнанаёмных рабочых, у ліпені 1917 года створана першая бальшавіцкая арганізацыя.
Савецкая ўлада ўстаноўлена 7 (20) лістапада 1917 года. З 18 лютага 1918 года Маладзечна акупіравана германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 18 снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б горад у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года Маладзечна занята польскімі войскамі.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Маладзечна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе было самастойнай гмінай Вілейскага павета Віленскага ваяводства. З 1927 года — цэнтр Маладзечанскага павета, а 26 красавіка 1929 года атрымала статус горадаhttp://www.minsk-region.gov.by/ru/region/rajony-minskoj-oblasti/molodechnenskij-rajon . З 1922 па 1939 гады на тэрыторыі фальварка Гелянова (з 1929 года ў складзе горада) размяшчаўся гарнізон 86-га пяхотнага палка Войска Польскага.
У 1939 годзе Маладзечна ўвайшло ў БССР, у 1940 годзе горад стаў цэнтрам раёна Вілейскай вобласці. Імёны людзей, звязаных з Маладзечнам, ёсць у спісах ахвяр катынскага расстрэла, так, былі забіты падпаручнік Стэфан ЧапурноУбиты в Катыни книга памяти, Москва, Общество «Мемориал» — Издательство «Звенья» 2015 ISBN 978-5-78700-123-5Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2000, s. 92, лекар 12-га дывізіёна 19-га палка ў Маладзечна, падпаручнік запасу Тадэвуш СтавіньскіKatyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2000, s. 595, чыноўнік падатковага ведамства ў Маладзечне, паручнік пяхоты Антоні Дэрвіньскі, які нарадзіўся ў МаладзечнеKatyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2000, s. 595, паручнік Вацлаў Лужынскі, выпускнік мясцовай гімназіі. Загінулі таксама вайскоўцы ды паліцыянты, якія ў розныя часы служылі ў Маладзечне, напрыклад капітан пяхоты Чэслаў ЖэшатарскіCharków. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2003, s. 466.
У 1940 годзе ў Маладзечне адкрылася педагагічнае вучылішча, таксама на гэты час у горадзе працавалі 2 клубы, бібліятэка, бальніца, 2 аптэкі. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
З 20 верасня 1944 года горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года пасля скасавання Маладзечанскай вобласці ўвайшоў у склад Мінскай вобласці.https://news.tut.by/society/669362.html
28 чэрвеня 1958 года створана Маладзечанскае музычнае вучылішча, якое 1 верасня 2011 года перайменавана ва УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага».
17 сакавіка 1988 года зацверджаны першы герб МаладзечнаРашэнне № 38 выканкама Маладзечанскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. Аўтары герба: доктар гістарычных навук, краязнаўца, археолаг, дырэктар краязнаўчага музея Генадзь Каханоўскі (1936—1994) і мастак Юрый Герасіменка-Жызнеўскі (1948—1997).
У пачатку 1990-х гадоў старшыня Маладзечанскага гарвыканкама Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка правеў самую буйную кампанію па дэсаветызацыі тапанімікі ў Рэспубліцы Беларусь. Так, 25 красавіка 1993 года на цэнтральнай плошчы Маладзечна ў прысутнасці некалькіх тысяч гараджан адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі». Раней па ініцыятыве настаўніка Лявона Цімохіна і дырэктара завода жалезабетонных вырабаў Мікалая Івашкевіча з Салаўкоў прывезлі камень, які стаў асновай для помніка. Пасля пры падрыхтоўцы да «Дажынак» помнік перанеслі ў Зялёны Гарадок — гістарычны раён горада побач з гарадскім паркам, затым далей у парк.
3 мая 1991 года першым намеснікам старшыні Маладзечанскага гарвыканкама прызначаны Віктар Іосіфавіч Ганчар.
18 сакавіка 1997 года ў горадзе адбылася ўрачыстая кансекрацыя новага касцёла Св. Іосіфа.
21 снежня 1999 года зацверджаны новы герб Маладзечна (аўтары герба: А. А. Шпунт і мастак І. А. Шпунт)Рашэнне № 23 Маладзечанскага гарадскога Савета дэпутатаў, новы герб занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 10 лютага 2000 пад № 39.
17 кастрычніка 2002 года адкрыты Палац культуры (ДУ «Палац культуры г. Маладзечна»).
31 мая 2005 года адбылося аб’яднанне Маладзечанскага раёна і горада Маладзечна ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Маладзечанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе МаладзечнаУказ Президента Республики Беларусь от 31 мая 2005 года № 248 «Об объединении Молодечненского района и города Молодечно в одну административно-территориальную единицу».
У 2011 годзе ў горадзе прайшоў фестываль «Дажынкі-2011».
21 кастрычніка 2011 года адкрыты Лядовы палац з аквапаркам (Спартыўна-забаўляльны цэнтр ДУ «Мінская абласная комплексная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа „Алімпік-2011“»).
У 2013 годзе ў межы горада ўключаныя некаторыя вуліцы вёскі Рагазы, частка тэрыторыі Цюрлёўскага сельсавета.
10 сакавіка 2017 года адбылася акцыя пратэсту (каля 1000 чалавек) названая як «Марш недармаедаў» ці «Марш раззлаваных беларусаў». Людзі сабраліся на цэнтральнай плошчы і пасля мітынгу прайшлі маршам да будынка падатковай інспекцыі. Пратэставалі супраць так званага «дэкрэта аб дармаедстве» і «падатку на беспрацоўных» (Дэкрэта прэзідэнта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства») і іншых дзеянняў уладаў. Гучалі лозунгі: «Нет декрету № 3 — Лукашенко уходи», «Баста», «Ганьба», «Жыве Беларусь» і іншыя.https://www.intex-press.by/2017/03/10/v-molodechno-na-marsh-netuneyadtsev-vyshlo-1000-chelovek-brutalno-zaderzhany-lebedko-rymashevskij-i-zhurnalist-belapan/ http://belsat.eu/ru/news/protest-protiv-dekreta-3-planiruetsya-10-marta-v-molodechno-onlajn/https://news.tut.by/economics/534762.html
13 ліпеня 2019 года адбылося адкрыццё «Вуліцы стрыт-фуда» («Завулак ката Францыска») на міні-рынку па вул. Ф. Скарыны. На дзень адкрыцця працавалі 12 павільёнаў ежы, прастора для выстаў і вулічных выступаў. Лічыцца мясцовай славутасцю.https://rh.by/ru/2019/07/13/molodechno-street-food/ https://www.sb.by/articles/ulitsa-na-udivlenie.htmlhttp://www.belmir.by/2019/07/14/кот-франциско-и-48-граффити-в-молодечно/https://naviny.online/new/20190714/1563117731-v-molodechno-otkrylas-pervaya-v-belarusi-ulica-strit-fuda
15 красавіка 2020 года блогер і аўтар YouTube-канала «Краіна для жыцця» Сяргей Ціханоўскі правёў вулічную сустрэчу і стрым з жыхарамі Маладзечна. Гэтая сустрэча стала адной з першых у яго перадвыбарчым туры па гарадах Беларусі, які папярэднічаў старту прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Гэты стрым стаў важным пунктам мабілізацыі пратэстнага настрою ў рэгіёне. Амаль усе ўдзельнікі сустрэчы былі падвергнутыя палітычнаму пераследу і рэпрэсіям. Праз паўтара месяца, 29 мая 2020 года, Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы ў Гродне і пасля прысуджаны да працяглага турэмнага зняволення. Ён выйшаў на волю ў чэрвені 2025 года ў межах абмену/вызвалення групы палітвязняў.
19 мая 2020 года адменены Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2020» у сувязі з пагрозай распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Фестываль у Маладзечне ў 1993 годзе заснаваны па ініцыятыве Генадзя Карпенкі. З 1993 па 1996 праводзіўся штогод, пасля раз у два гады. З 2011 года зноў праводзіўся штогод, ажно да 2020.https://rh.by/2020/05/19/fjestvalju-nje-budzje/