Рычард Карнуолскі (; 5 студзеня 1209, замак Уінчэстэр — 2 красавіка 1272, замак Беркхэмстэд, Хартфордшыр) — англійскі прынц з дынастыі Плантагенетаў, кароль Германіі (з 1257 года).

Біяграфія

Сын Іаана Беззямельнага і брат караля Англіі Генрыха III, граф дэ Пуацье (1225—1243), граф Корнуала (з 1227 года). Тройчы быў рэгентам Англіі (у 1253—1254, 1264 і з 1270 года).

У 1240 годзе Рычард, быўшы крыжаком, адплыў да Пталемаіды, але ў 1242 годзе без усякага поспеху вярнуўся ў Лондан.

У 1250 годзе ён уступіў у саюз з Папам Інакенціем IV, але ў 1252 годзе адмовіўся ад прапанаванай яму папам кароны Сіцыліі.

Пасля смерці Вільгельма Галандскага Рычард прыняў прапанаваную яму архібіскупам Кёльна і іншымі князямі нямецкую карону (13 студзеня 1257 года); некалькі разоў з’яўляўся ў Германіі, склікаў сейм, выдаваў законы супраць разбойнікаў, зацвердзіў прывілеі Страсбурга, Гагенау і іншых імперскіх гарадоў. Калі ў Англіі пачалася міжусобная вайна, Рычард устаў на бок свайго брата караля Генрыха III і ў бітве пры Льюісе (14 мая 1264) трапіў у палон да Сімона дэ Манфора, дзе прабыў у няволі 16 месяцаў. У апошні раз Рычард быў у Германіі ў 1268 годзе.

Дзякуючы сваім свінцовым і алавяным рудням у Корнуале, Рычард быў адным з найбагацейшых хрысціянскіх князёў свайго часу.

Літаратура Gebauer, G. Ch. Leben und denkwürdige Thaten Herrn Richard’s, erwählten Römischen Kaysers. — Лейпцыг, 1744. Koch H. Richard von Cornwall. — Страсбург, 1888. Busson A. Die Doppelwahl des Jahres 1257. — Мюнстэр, 1866.

Катэгорыя:Графы Корнуал Катэгорыя:Плантагенеты Катэгорыя:Каралі германскія