Галені́т — мінерал, сульфід свінцу (II). Хімічная формула PbS. Сінонімы: свінцовы блішчак, свінцовы бляск.

Змяшчае каля 86,6 % свінцу. Часта змяшчае прымесі срэбра, кадмію, селену, вісмуту, волава, медзі, цынку і інш. Утварае свінцова-шэрыя крышталі і агрэгаты. Цвёрдасць 2—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,4—7,6 г/см³. Крохкі. Колер сталёвы, шэры з блакітнаватым адлівам, часам прысутнічае пярэстая пабегласць, бляск металічны, злом ступеньчаты, далікатны. Спайнасць дасканалая па кубе. Утварае кубічныя, кубаактаэдрычныя, радзей актаэдрычныя крышталі і суцэльныя масы. Электраправодны.

Паходжанне і радовішчы Радовішчы гідратэрмальныя і метасаматычныя ў ЗША, Расіі і інш. Сустракаецца ў асацыяцыі з бурнанітамБурнонит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья . На тэрыторыі Беларусі сустракаецца ў крышталічных фундаментах і пародах дэвону і карбону.

Руда на свінец і серабро.

Літаратура

 — С. 543.

Спасылкі

Галеніт на сайце Кристаллов. NET Галеніт у базе webmineral.com Галеніт на сайце КаталогМинералов. RU

Катэгорыя:Мінералы свінцу Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Руды