Малібдэніт MoS2 — мяккі свінцова-шэры мінерал з тлустым металічным бляскам, сульфід малібдэна. Сінонімы: малібдэнавы бляск, малібдэнавы калчадан.
Уласцівасці Гнуткі, але не эластычны. Генетычна звязаны з гранітамі, кварцавымі жыламі, грэйзенамі, часам з пегматытамі. Крышталі таблітчатыя, але часцей сустракаецца ў выглядзе агрэгатаў лускаватай ці ліставатай формы, украпванняў у кварцы. У выніку гідратэрмальных працэсаў асаджваецца з глыбінных гарачых вод.
Месца нараджэння Сустракаецца ў ЗША (Каларада, Невада), Канадзе, Чылі, Расіі (Паўночны Каўказ, Алтай, Забайкалле), Украіне (Данбас, Валынь), Нарвегіі, Германіі, Чэхіі.
Спасылкі
Малібдэніт у каталогу мінералаў Малібдэніт у базе webmineral.com Малібдэніт у галерэі мінералаў
Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Мінералы малібдэна Катэгорыя:Руды Катэгорыя:Антыфрыкцыйныя матэрыялы