Берлінская карцінная галерэя () — вядомая карцінная галерэя ў складзе Дзяржаўных музеяў Берліна і Фонду прускай культурнай спадчыны, адзін з вядучых мастацкіх музеяў Еўропы, які размешчаны ў берлінскім Культурфоруме на захад ад Патсдамскай плошчы і валодае цудоўнай калекцыяй палотнаў XIII—XVIII стст. У калекцыі галерэі сабраны прызнаныя шэдэўры сусветнага жывапісу пэндзля такіх майстроў, як: Альбрэхт Дзюрэр, Лукас Кранах, Бацічэлі, Рафаэль, Тыцыян, Караваджа, Босх, Брэйгель, Пітэр Паўль Рубенс і Рэмбрандт. Адкрыта ў 1830 г. і рэканструявана ў 1998 г.
Спасылкі
Берлінская карцінная галерэя на сайце Дзяржаўных музеяў Берліна
Катэгорыя:Музеі Берліна Катэгорыя:Мастацкія музеі Германіі Катэгорыя:Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя:Культурфорум Катэгорыя:Тыргартэн Катэгорыя:З’явіліся ў 1830 годзе Катэгорыя:1830 год у Берліне Катэгорыя:1998 год у Берліне