Пірыт (, літаральна - камень, што высякае агонь), серны калчадан, жалезны калчадан — мінерал, сульфід жалеза хімічнага складу FeS2 (46,6 % Fe, 53,4 % S). Нярэдкія прымешкі Са, Ni, As, Cu, Au, Se і інш.
Колер светлы, латунна-жоўты. Бляск металічны. Рыса чорная з зеленаватым адценнем. Цвёрдасць 6—6.5. Спайнасць вельмі недасканалая. Злом няроўны. Сінгонія кубічная. Шчыльнаснь 4,9—5,2. Крохкі, асабліва пры абагачэнні золатам. Грані кубічных крышталяў маюць штрыхоўку. Суцэльныя зярністыя і шчыльныя масы, крышталі і іх зросткі.
Радовішчы на Урале, Рудным Алтаі, у Закаўказзі і інш. На Беларусі інтэнсіўная пірытызацыя адзначана ў эфузіўных пародах ніжняга пратэразою на поўдні краіны.
Сыравіна для вытворчасці сернай кіслаты.
Галерэя
Літаратура
Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю: Кн. для настаўніка / У. Фядотаў, А. Цытленак. — Мн.: Нар. асвета, 1987. — 109, c. Hurlbut, Cornelius S.; Klein, Cornelis, 1985, Manual of Mineralogy, 20th ed., John Wiley and Sons, New York, p 285—286, ISBN 0-471-80580-7
Спасылкі
Mineral galleries Пірыт у базе webmineral.com Mindat Пірыт — каталог мінералаў Апісанне пірыту Свет Мінералаў. Пірыт.
Катэгорыя:Мінералы жалеза Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Руды