Альбе́рт Вялі́кі, ці Святы Альберт, Альберт Кёльнскі, Альберт фон Больштэт (, каля 1200 — ) — філосаф, тэолаг, навуковец. Выдатны прадстаўнік сярэдневяковай схаластыкі, дамініканец, прызнаны Каталіцкай Царквой Настаўнікам Царквы, настаўнік Фамы Аквінскага.

Нарадзіўся ў сям'і графа фон Больштэта ў Лаўінгене. Дакладная дата нараджэння невядомая, як мяркуюць, нарадзіўся паміж 1193 і 1206 гадамі.

Біяграфія Каля 1212 года паступіў у Падуанскі ўніверсітэт, дзе вывучаў працы Арыстоцеля і Айцоў царквы, а таксама праявіў вялікія здольнасці да прыродазнаўчых навук. У 1223 годзе ўступіў у дамініканскі ордэн, працягваючы заняткі тэалогіяй і навукай. З 1228 па 1254 гады Альберт выкладае ў найбуйнейшых універсітэтах Баварыі і Францыі і знаходзіць славу найвялікшага схаласта Еўропы. Яшчэ да пачатку выкладання ў Парыжы (1245) адбываецца знаёмства з Фамой Аквінскім, які затым стане адным з любімых вучняў Альберта і будзе суправаджаць яго ў паездках па ўніверсітэтах і шматлікіх падарожжах.

У 1254 годзе прызначаны правінцыялам Дамініканскага ордэна. Дзейнасць Альберта на гэтай пасадзе спрыяла развіццю ордэна ў даручанай яму правінцыі Тэўтонія і росту колькасці братоў. У 1260 Папа Рымскі Аляксандр IV прызначыў Альберта біскупам Рэгенсбурга, але па заканчэнні двух гадоў Альберт адмовіўся ад біскупскага служэння, якое замінала яго навуковым і тэалагічным заняткам.

Да 1270 годзе Альберт жыў у Рэгенсбургу, потым пераехаў у Кёльн, дзе і жыў да смерці.

Памёр у 1280 годзе ў Кёльне, дзе і пахаваны ў дамініканскай царквы св. Андрэя.

Беатыфікаваны у 1622 годзе, у 1931 годзе Папа Пій XI кананізаваў Альберта. У 1941 годзе быў абвешчаны заступнікам вучоных.

Дзень памяці ў Каталіцкай Царкве — 15 лістапада.

Літаратура Альберт Вялікі // С. 272.

Спасылкі

Фокин А. Р., Усков Н. Ф. Альберт Великий // Православная энциклопедия. Т. 2. — С. 72—75. Святы Альбэрт Вялікі, біскуп і доктар Касцёла St. Albertus Magnus. Артыкул на сайце NewAdvent Праверана 12 верасня 2008 г. Albert the Great. Артыкул на сайце Stanford Encyclopedia of Philosophy Праверана 12 верасня 2008 г. Удзел Цэрквы ў спрэчцы пра перпетуум мобіле. Артыкул на сайце Перпетуум мобіле Праверана 12 верасня 2008 г.

Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Лацінскія філосафы Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Філосафы Францыі Катэгорыя:Філосафы XIII стагоддзя Катэгорыя:Схаласты Катэгорыя:Астролагі XIII стагоддзя Катэгорыя:Алхімікі Катэгорыя:Дамініканцы Катэгорыя:Дактары Касцёла Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XIII стагоддзя Катэгорыя:Кананізаваныя ў XX стагоддзі Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Біскупы Рэгенсбурга Катэгорыя:Прадракальнікі