Армін ван Бюрэн (; нар. 25 снежня 1976, , Нідэрланды) — нідэрландскі музыкант, дыджэй і музычны прадзюсар, які грае ў стылі транс. Дыджэй № 1 у 2007, 2008, 2009 і 2010 гадах па версіі часопіса DJ Mag. Вядучы ўласнага радыё-шоў A State of Trance (таксама пазначаецца абрэвіятурай ASOT), якое вяшчае па ўсім свеце. Адзін са стваральнікаў найбуйнейшага гуказапісвальнага лэйбла электроннай музыкі Armada Music.

Асабістае жыццё Пачаў ствараць музыку ў 14-гадовым узросце, натхнёны творамі французскага кампазітара электроннай музыкі Жан-Мішэля Жара. Спачатку працаваў дыджэем у клубе «Next», ствараючы сеты, многія з якіх былі працягласцю да 6 гадзін. 18 верасня 2009 года ажаніўся з Эрыкай ван Тыель, з якой да гэтага сустракаўся 9 гадоў. Мае двух дзяцей — Фена (2011), Рэмі (2013).

Студыйныя альбомы «76» (2003) «Shivers» (2005) «10 Years» (2006) (Зборнік лепшых трэкаў і рэміксаў Арміна за 10 гадоў кар’еры) «Imagine» (2008) «Imagine: The Remixes» (2009) «Mirage» (2010) «Mirage: The Remixes» (2011) «Mirage: Deluxe Edition» (2011)

Спасылкі Афіцыйны сайт Armin van Buuren

Музычны лэйбл Armada Дыскаграфія Арміна ван Бюрэна на Discogs

Катэгорыя:Музыканты Нідэрландаў Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэміксеры