Антымані́т (ад — сурма) або сурмяны блішчак, стыбніт — мінерал хімічнага складу Sb2S3, які змяшчае 71,38 % сурмы, 28,62 % серы (масавыя працэнты), а таксама прымешкі мыш’яку, вісмуту, свінцу, жалеза, медзі, золата і серабра. Антыманіт з’яўляецца асноўным мінералам для атрымання сурмы.
Колер у кавалку і парашку свінцова- ці сталёва-шэры, з сіняй і вясёлкавай пабегласцю. Бляск металічны. Цвёрдасць 2—2,5. Пластычны. Спайнасць дасканалая, паралельна падаўжэнню крышталёў. Злом дробнаракавісты. Сінгонія рамбічная. Шчыльнасць 4,6 г/см³. Непразрысты. Падоўжана-прызматычныя крышталі слупкаватай або ігольчатай формы са штрыхоўкай паралельна падаўжэнню. У іголках гібкі.
Паходжанне нізкатэмпературнае гідратэрмальнае. Радовішчы ў Кыргызстане, Таджыкістане, Казахстане, Грузіі, Расіі і інш.
Гл. таксама Антыманіты
Літаратура
Антимонит // Антимонит // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 1: А—Л / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 42. — 25 000 экз.
Спасылкі
Антыманіт на Кристаллов. NET Структура сфалерыту Антыманіт у каталогу мінералаў Антыманіт (ён жа Stibnite) у базе webmineral.com
Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Руды Катэгорыя:Мінералы сурмы