Алякса́ндраўкаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 20). — пасёлак у Шырокаўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Геаграфія
Размяшчэнне За 23 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 26 км ад Гомеля, 11 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель)
Гідраграфія На захадзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе размяшчалася паштовае аддзяленне. Напачатку 1930-х гадоў жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Акцябрскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 11 гаспадарак, 21 жыхар.
Дынаміка 1926 год — 23 двары, 128 жыхароў. 1959 год — 180 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 11 гаспадарак, 21 жыхар.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Шырокаўскі сельсавет