Сульфі́ды (ад  — сера) — клас хімічных злучэнняў, якія ўяўляюць сабой злучэнні металаў (а таксама шэрагу неметалаў В, Si, Р, As) з серай (S), дзе яна мае ступень акіслення −2. Могуць разглядацца як солі серавадароднай кіслаты H2S.

Сульфіды шчолачных металаў бясколерныя, добра растваральныя ў вадзе. Іх водныя растворы маюць шчолачную рэакцыю. Пры ўздзеянні разведзеных кіслот вылучаюць серавадарод.

Сульфіды шчолачназямельных металаў бясколерныя, у вадзе раствараюцца мала. На вільготным паветры вылучаюць серавадарод. Па астатніх уласцівасцях падобныя на сульфіды шчолачных металаў.

Сульфіды цяжкіх металаў амаль нерастваральныя ў вадзе. Амаль усе яны чорнага або чорна-бурага колеру (за выключэннем белага ZnS, ружаватага MnS, жоўтага CdS, памяранцава-чырвонага SbS, жоўтага SnS).

Атрыманне Сульфіды атрымоўваюць рознымі метадамі:

Fe + S = FeS

2CdO + 3S = 2CdS + SO2

TiO2 + CS2 = TiS2 + CO2

Na2SO4 + 4C = Na2S + 4CO

2Ga + 3H2S = Ga2S3 + 3H2

ZnCl2 + H2S = ZnS + 2HCl

Выкарыстанне Сульфіды выкарыстоўваюцца у якасці адарантаў гаручых газаў, антыаксідантаў, стабілізатараў паліва, змазачных матэрыялаў і палімераў, інгібітараў радыкальных рэакцый. Сульфіды NaS, CaS, BaS — у гарбарным вытворчасці для дублення скур; полісульфіды кальцыю і барыю — у сельскай гаспадарцы для барацьбы са шкоднікамі раслін; PbS, CdS, ZnS і іншыя — паўправадніковыя матэрыялы, а крышталі гэтых і некаторых іншых сульфідаў — паўправадніковыя лазерныя матэрыялы. Сульфіды шчолачназямельныя металаў, а таксама ZnS і CdS — аснова люмінафораў; MoS — цвёрдая змазка; (NH)S — важны рэактыў ў якасным хімічным аналізе; FeS — сыравіна для вытворчасці сернай кіслаты. Прыродныя сульфіды выкарыстоўваюцца для атрымання металаў, сульфатаў, сернай кіслаты.

Гл. таксама Арганічныя сульфіды Полісульфіды Сульфіды (мінералы) Сульфіты Сульфаты

Літаратура

Спасылкі Демидов О. М., Щербаков Д. А., Шантроха А. В. Сульфиды. Номенклатура, способы получения // Журнал «AUDITORIUM», 2019.