Данбурыт — рэдкі калекцыйны мінерал падкласа борасілікатаў, сілікат кальцыю. Светлыя прызматычныя крышталі, зярністыя агрэгаты. Утвараецца ў скарнах. Сустракаецца сярод метамарфічных парод з мікраклінам, артаклазам і даталітам. Крышталі прызматычныя, часта - спарышовыя. Працэнтны склад: CaO — 22,8; B2О3 — 28,4; SiO2 — 48,8. Слабы плеахраізм у жоўтых танах, выразная люмінесцэнцыя ў белых, бела-зялёных, часам блакітных танах.
Спасылкі
Данбурыт у каталогу мінералаў http://mineral.galleries.com/minerals/silicate/danburit/danburit.htm Апісанне данбурыта
Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Бораты, мінералы Катэгорыя:Мінералы кальцыю Катэгорыя:Мінералы бору