Deutsche Bahn AG (Deutsche Bahn Holding; скарочана DB AG ці проста DB) — германская кампанія, асноўны чыгуначны аператар.
Юрыдычна з’яўляецца суб’ектам публічна-прававой уласнасці () — акцыянернай кампаніяй са 100 % дзяржаўным удзелам. Міністр транспарту Германіі Вольфганг Тыфензэе 24 ліпеня 2007 года абвясціў пра тое, што падчас IPO кампаніі, якая пройдзе ў 2008 годзе, 20-25 % акцый кампаніі будзе прададзена прыватным фундатарамОлег Черницкий. Продаётся Deutsche Bahn // Ведомости, № 136 (1910), 25 июля 2007. Аднак гэтыя планы не ажыццявіліся з-за пачатку сусветнага фінансавага крызісуFinanzkrise stoppt Börsengang der Bahn // Zeit, 14.01.2008 .
Выкарыстоўвае саманазва Die Bahn, якая абазначае «шлях», «дарога» і з’яўляецца ў гэтым выпадку сінонімам тэрміна «чыгунка».
Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў будынку BahnTower у Берліне.
У снежні 2010 года зацверджана новая нумарацыя ўчасткаў чыгунак ФРГ.
Паказчыкі дзейнасці Deutsche Bahn у 2006 годзе перавезла 1,85 млрд пасажыраў, 307,6 млн т грузаў. Выручка за 2006 год — 30 млрд еўра, чысты прыбытак — 1,7 млрд еўра.
Гл. таксама Рэйхсбан Чыгункі краін свету Спіс лакаматыўных дэпо Германіі Deutsche Bundesbahn (нумарацыя лакаматываў аналагічная DB AG)
Спасылкі
Карпаратыўны сайт кампаніі Сайт Deutsche Bahn для кліентаў Нямецкія чыгункі страцяць манаполію на міжгароднае паведамленне Рэпартаж Deutsche Welle
Катэгорыя:Чыгуначныя кампаніі Германіі Катэгорыя:Чыгуначны транспарт Германіі