Аксіні́т — рэдкі мінерал, складаны борасілікат класа крэмнезёма. Назву атрымаў ад  — «сякера» за вострую клінаватую форму галоўкі крышталя. Мінерал адкрыў Рэнэ Жуст Гаюі ў 1797 годзе.

Утварае крышталі, друзы, масы фіялетавага, жоўтага, карычневага і іншых колераў. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цвёрдасць 6,5—7. Шчыльнасць 3,2—3,3 г/см³. Трапляецца ў кантактных метасаматычных пародах, гідратэрмальных жылах, спадарожнічае рудам металаў.

Другасны каштоўны камень.

Зноскі

Літаратура

Аксинит // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 1: А—Л / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 23. — 25 000 экз.

Спасылкі

Катэгорыя:Мінералы Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы алюмінію Катэгорыя:Мінералы жалеза Катэгорыя:Мінералы марганцу Катэгорыя:Мінералы кальцыю Катэгорыя:Мінералы бору Катэгорыя:Каштоўныя камяні