Осла-фіёрд () — заліў у паўднёва-ўсходняй частцы Нарвегіі. Працягласць — 102 кіламетры — ад праліва Скагерак на поўдні да сталіцы краіны, Осла, на поўначы.

Выхад з фіёрда абазначаюць 2 маякі: Торнб’ёрнск’ер () на ўсходзе і Фердэр () на захадзе.

Заліў дзеліцца вузкім пралівам Дробак () на ўнутраны () і вонкавы (). На ўзбярэжжы Осла-фіёрда жывуць 1,7 мільёна чалавек.

Літаратура

Спасылкі Осла-фіёрд у ВСЭ.

Катэгорыя:Фіёрды Нарвегіі