thumb|right|Пакланенне вешчуноў на карціне Мурыльё thumb|right|250px|Джота. Хрышчэнне Гасподняе thumb|right|250px|Прыход вешчуноў. Мазаіка ў Сант-Апалінарэ-Нуова. Богаяўленне (), больш старажытная назва — З’яўленне ( — Эпіфанія) — адно з найстаражытнейшых хрысціянскіх свят (нароўні з Вялікаднем і Сёмухай), прысвечаны нараджэнню Ісуса Хрыста і падзеям, якія спадарожнічалі ямуРажство Хрыстова . Першыя паведамленні пра святкаванне Богаяўлення ўзыходзяць да II ст. і згадваюцца ў Клімента Александрыйскага і гностыкаўБогаяўленнеСвяткаванне Тэафаніі ў Старажытнай Царкве. З ходам часу сэнс свята зведаў у розных хрысціянскіх традыцыях вялікія змены (у прыватнасці, з яго вылучылася Ражство Хрыстова), у выніку чаго ў наш час розныя Цэрквы адзначаюць свята па-рознаму.
Традыцыі У каталіцкіх храмах падчас свята Богаяўлення асвячаюць ваду, крэйду і ладан. У шэрагу краін існуе традыцыя пісаць на дзвярах касцёлаў і хат лацінскія літары CMB, што часам тлумачаць як першыя літары імён трох вешчуноў — Каспара, Мельхіёра і Бальтазара; а часам як першыя літары лацінскай фразы «Christus mansionem benedicat», што азначае «Хай блаславіць Хрыстос гэты дом», але часцей пішуць кірылічныя літары КМБ. У Іспаніі і многіх іспанамоўных краінах іменна падчас свята Богаяўлення, а не на Каляды ці ў дзень святога Мікалая дзеці атрымліваюць падарункі. Лічыцца, што іх разносяць вешчуны (па-іспанску «Los Reyes Magos» — каралі-чараўнікі).
Літаратура
Спасылкі Эпіфанія, альбо «С+М+В» Catholic.By Хрышчэнне Гасподняе (Святое Богаяўленне)
Катэгорыя:Адкрыцці Катэгорыя:Святы 6 студзеня Катэгорыя:Каталіцкія святы Катэгорыя:Непераходныя святы Катэгорыя:Праваслаўныя святы Катэгорыя:Уніяцкія святы