Мажэ́йкава (, , да 2002 — Малое МажэйкаваПералік змен найменняў геаграфічных аб'ектаў) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мажэйкаўскага сельсавета.

Гісторыя Малое Мажэйкава ўпершыню згадваецца ў 1511 г. у прывілеі вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога аб падараванні вёскі Шымкі Мацкавічу. Далей належала Яну Шымкавічу (сыну Ш.Мацкавіча, Палубенскім і іншым)Малое Мажэйкава на pawet.net

Каля 1826 г. маёнтак Малое Мажэйкава атрымаў у спадчыну ад бацькі Рамуальд Кастравіцкі. Ён меў адзіную дачку Казіміру (нар. 1830). Пасля смерці бацькі ў пятнаццаць год яна становіцца ўладальніцай маёмасці. У дваццаць год пабралася шлюбам з Аляксандрам Канстанцінам Брахоцкім (1819—1886). Шлюб доўжыўся нядоўга, Казіміра памерла ў 1852 годзе. У спадчыну ад жонкі муж атрымаў толькі частку Малога Мажэйкава, пра другую частку ён дамовіўся са сваякамі Казіміры, выплаціўшы ім грошы.

Да 1868 года Малое Мажэйкава належала шляхецкаму роду Ромераў. Эмілія Ромер атрымала ў спадчыну Малое Мажэйкава, пасля таго, як выйшла замуж за Рамуальда Кастравіцкага. Іх дачка Казіміра выйшла замуж за Аляксандра Брахоцкага гербу Праўдзіц і атрымала маёнтак у пасаг. Апошнім гаспадаром сядзібы ў быў народжаны тут ў 1895 годзе Андрэй Брахоцкі — унук Аляксандра.Aftanaz R. Mały Możejkow // Zemia Lidzka. Marzec 1999r. № 1(36) S.22. У 1931 годзе ён становіцца гаспадаром Малога Мажэйкава. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, пабудаваў у 1938 годзе спіртзавод.

Насельніцтва

Славутасці Фрагменты былой сядзібы Ромераў (першая палова XIX стагоддзя) —

Гл. таксама Вялікае Мажэйкава

Крыніцы

Спасылкі

Вялiкае i Малое Мажэйкава на pawet.net Малое Мажэйкава на globustut.by Брахоцкі Андрэй. На пераломе дзвюх эпох. Запіскі абшарніка // pawet.net Лаўрэш Леанід. Страчаная цывілізацыя: Маёнтак Вялікае Мажэйкава // Новы Замак. 2022. № 11. С. 206-228. // на pawet.net

Катэгорыя:Мажэйкаўскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна