Баркі́Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 28).. Сустракаецца таксама варыянт Бо́ркі (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Узоўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 26 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 24 км ад Гомеля, 4 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).
Гідраграфія На поўначы і поўдні меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Уза (прыток ракі Сож).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Уваравічы — Буда-Кашалёва.
Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе знаходзілася паштовае аддзяленне. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Праўда» (цэнтр — вёска Уза).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Дынаміка 1926 год — 43 двары, 226 жыхароў. 1959 год — 160 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Узоўскі сельсавет