Ленінскі раён — адзін з двух адміністрацыйных раёнаў горада Гродна.

Местазнаходжанне Ленінскі раён размешчаны ў паўночнай і паўночна-заходняй частцы горада Гродна на правым беразе ракі Нёман. Мяжа з Кастрычніцкім раёнам праходзіць па рацэ Нёман і паўночнаму ўчастку чыгуначнай лініі Вільнюс-Гродна-Беласток. Раён размешчаны ў межах Гродзенскага ўзвышша. Тэрыторыя Ленінскага раёна ўключае гістарычны цэнтр горада з захаванымі помнікамі археалогіі, гісторыі, архітэктуры і лічыцца візітнай карткай горада.

Гісторыя Ленінскі раён горада Гродна быў утвораны Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 7 красавіка 1978 года.

Насельніцтва Колькасць насельніцтва Ленінскага раёна г. Гродна па дадзеных галоўнага ўпраўлення статыстыкі па Гродзенскай вобласці на 1 студзеня 2011 года склала 145, 9 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2010 гады яно складала 147, 2 тыс. чал.)

Гістарычныя мясціны Гарадзішча, 11-13 стст. Правы бераг ракі Нёман пры ўпадзенні ў яго ракі Гараднічанка. Культурна-гістарычны пласт старажытнага горада. Участак 0,2-0,5 км ад Гарадзішча. Гістарычны цэнтр г. Гродна 12-20 стст. Цэнтр горада. Барысаглебская (Каложская) царква. 12 ст. Парк імя 40 гадоў ЛКСМБ. Комплекс Старога замка. 11-19 ст. Замкавая гара. Новы замак. 1734-51 гг., 1789 г., вул. Замкавая, 20. Манастыр Раства Багародзіцы, 18-19 ст., вул. Д. Гарадзенскага, 3. Ансамбль кляштара брыгітак. 1634-42 г., вул. К. Маркса, 27. Ансамбль манастыра бернардзінцаў. 16-18 ст., вул. П.Камуны, 6. Ансамбль манастыра езуітаў (Фарны касцёл) 17-18 стст., пл. Савецкая, 4. Дом Стэфана Баторыя, 16в., вул. К. Маркса, 1. Мужчынская гімназія, 1735 г., вул. Савецкая, 6. Сінагога, 19 ст., вул. В. Траецкая, 56А. Палац віцэ-адміністратара, 18 ст., вул. Горкага, 2/2. Будынак манежа, 1780 гг., вул. Дзяржынскага, 1. Дом віцэ-адміністратара, 1780 г., пл. Тызенгауза, 2. Музычны флігель («крывая афіцына»), 1760 г., пл. Тызенгауза, 4. Дом лясной адміністрацыі, 1760-80 гг., пл. Тызенгауза, 4б. Гістарычная забудова, 18-20 ст., вул. Замкавая. Гістарычная забудова, 18-20 ст., вул. Ажэшка. Вадацяжныя вежы, 19-20 ст., вул. Свярдлова, 2 Сядзіба «Станіславова», 1770 г., вул. Церашковай, 28. Вежавы гадзіннік (на Фарным касцёле), 16 ст., пл. Савецкая, 4.

Помнікі Я. Купалу — вул. Ажэшка, 22. Э. Ажэшка — вул. Ажэшка, 17. В. Д. Сакалоўскаму — вул. Савецкая. У. І. Леніну — пл. Леніна. Князю Вітаўту — вул. Замкавая. В. І. Чапаеву — вул. М. Васілька. Брацкая магіла воінаў і партызан — парк імя Ж.-Э. Жылібера. Воінам-інтэрнацыяналістам — сквер вул. Курчатава. Магіла Э. Ажэшка — вул. Антонава (каталіцкія могілкі).

Спасылкі Афіцыйны сайт Адміністрацыі Леніскага раёна г. Гродна

Катэгорыя:Раёны Гродна

Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна