Уладзімір Максімавіч Скарынкін () — беларускі паэт і перакладчык.

Біяграфічныя звесткі Скончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1961). З 1961 года працаваў у Мінскім аэрапорце, з 1970 года — у Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі, у 1982—1987 і 1992—1999 гадах — у Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць Друкуецца з 1955. Першы зборнік вершаў «Буслы над аэрадромам» (1969). Аўтар вянка санетаў «Вачэй тваіх паляны» (1980), паэм «Дарога ў неба» (1970), «Насустрач веку» (1971), «Сляпы дождж» (1974), «Высокае сонца» (1976), «Узнясенне» (1983), «Астральны знак Скарыны» (1986). Асноўныя тэмы яго твораў — маленства, апаленае вайной, любоў да роднай зямлі, яе гісторыі, роздум над складанымі праблемамі сучаснасці, пытанні духоўнасці.

Піша для дзяцей (кнігі вершаў, скорагаворак і казак «Канікулярная ангіна», 1991; «Падарожжа ў Крайшарад», 1997; фантастычна-прыгодніцкія апавяданні «У карэце па белым свеце», 2000).

На беларускую мову пераклаў зборнікі вершаў М. Рубцова «Рускі агеньчык» (1986), М. Вінграноўскага «Украінскі прэлюд» (1999), паэму Дантэ «Боская камедыя» (1997), паэмы Дж. Байрана, «Дон Жуан» і «Прароцтва Дантэ» (2004).

Бібліяграфія Гукавы бар’ер. Мн., 1972; Дазвольце ўзлёт. Мн., 1975; Чацвёрты разварот. Мн. 1979; Вугал атакі. Мн., 1983; Пасадачныя агні. Мн., 1985; Выратавапьны плыт. Мн., 1988; Размова на парозе. Мн., 1991; Лосвіда. Мн., 1993; Апошняе слова. Мн., 1994. Дзе і як жыве Нептун? Мн., 2014.

Прэміі і ўзнагароды Нацыянальная прэмія ІталііСаламевіч (2002) (1998). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2000) — за мастацкі пераклад паэмы Дантэ Аліг’еры «Боская камедыя». Прэмія міжнароднага таварыства «Дантэ» (2001). Прэмія Залаты купідон (2011) за пераклады твораў Дантэ і Петраркі.

Крыніцы

Літаратура Саламаха У. Журба і радасць Уладзіміра Скарынкіна / У. Саламаха // Літаратура і мастацтва. — 2003. — 31 студз. — С. 12.

Скарынкін Уладзімір Максімавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 5. — С. 358—361.

Спасылкі Прыдзвінскі край… Пісьменнікі, паэты, літаратары БОСКАЯ КАМЕДЫЯ ў пер. У. Скарынкіна (фрагмент) Песня дваццатая з часткі «Рай» Боскай камедыі ў пер. Скарынкіна Урыўкі з «ГОРА АД РОЗУМУ» Грыбаедава ў пер. Скарынкіна

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»