Анакрэонт з вострава Тэас (Анакрэон, , 570/559 — 485/478 да н.э.) — старажытнагрэчаскі лірычны . Быў уключаны ў кананічны спіс Дзевяці лірыкаў вучонымі эліністычнай Александрыі.
Біяграфія і творчасць
Паходзіў з вострава Тэас (Малая Азія). Жыў на востраве Самасе, потым у Афінах. Ствараў гімны, элегіі, эпіграмы, бяседныя песні. Вершы пісаў на іанійскім дыялекце старажытнагрэчаскай мовы.
Адзін з першых лірыкаў Грэцыі. Пясняр любові, весялосці і сяброўскіх баляванняў (вершы на гэтыя тэмы пазней атрымалі назву анакрэантычных). Яго вершы радасныя, вясёлыя, жыццесцвярджальныя. Праўда, ён актыўна цікавіўся і палітыкай, а калі расчараваўся ў ёй, то шукаў забыццё ў каханні і сяброўстве. Паэзія Архілоха вызначаецца вытанчанасцю апрацоўкі, таму шматлікія пазнейшыя паэты, зачараваныя яго стылем, пісалі ў той самай манеры, імкнучыся да прыгажосці формы.
Да творчасці Анакрэонта часта звяртаўся М. Багдановіч.
Беларускія пераклады Песні і фрагменты. Пер. Л. Баршчэўскага. (Серыя «Паэты планеты»), 2019.
Літаратура Шамякіна Т. Антычная літаратура // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 213—242. ISBN 978-985-02-0925-2.
Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія паэты Катэгорыя:Паэты Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Паэты VI стагоддзя да н.э.