Со́сна — возера ў Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозка.

Плошча паверхні возера 0,54 км², даўжыня 2,73 км, найбольшая шырыня 0,34 км. Сярэдняя глыбіня складае 3,9 м, найбольшая — 8,2 м. Плошча вадазбору 7,21 км².Катлавіна возера Сосна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Вышыня схілаў катлавіны ад 2—5 да 21 м. Берагавая лінія даўжынёй 6,29 км слабазвілістая. У паўднёва-заходняй частцы возера забалочаная пойма шырынёй 150—200 метраў.Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 22 % плошчы возера. Найбольшыя глыбіні ўздоўж паўночна-усходняга берага. Возера слабапраточнае, эўтрофнае. Зарастае да глыбіні ў 3 м. Расліннасць пашырана на адлегласці 15—75 м ад берага.

У возеры Сосна водзяцца лешч, акунь звычайны, плотка, краснапёрка, шчупак звычайны, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Сенненскага раёна Катэгорыя:Басейн Крывінкі