Гры́гараўка (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Гусявіцкага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 24 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 9 км ад Гомеля, 9 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).
Гідраграфія На захадзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 28 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Старая Гусявіца).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 16 гаспадарак, 22 жыхара.
Дынаміка 1926 год — 23 двары, 167 жыхароў. 1959 год — 143 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 16 гаспадарак, 22 жыхара.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Гусявіцкі сельсавет