«Маскоўскія вароты» () — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўска-Петраградскай лініі, паміж станцыямі «Фрунзенская» і «Электрасіла».

Станцыя адкрыта 29 красавіка 1961 года ў складзе ўчастка «Парк Перамогі» — «Тэхналагічны інстытут». Назву атрымала па размяшчэнню ў непасрэднай блізкасці ад плошчы Маскоўскіх Варот, на якой размешчаны архітэктурны помнік Маскоўскія трыумфальныя вароты.

Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта