Расія дэбютавала на конкурсе песні «Еўрабачанне» ў 1994 годзе. Першай прадстаўніцай краіны стала Маша Кац, якая выступала пад псеўданімам Юдіфь. Яна заняла 9 месца, што з'яўлялася лепшым дасягненнем краіны да 2000 года, калі спявачка Алсу заняла 2 месца. У пачатку 21-га стагоддзя дзяржава стала адной з самых паспяховых на конкурсе. Краіна здабыла адну перамогу (ў 2008 годзе), чатыры разы (ў 2000, 2006, 2012, 2015) займала другое месца, а таксама чатыры разы брала трэцяе месца (ў 2003 і 2007, 2016 і 2019 гадах). Акрамя таго пасля ўвядзення паўфіналаў у 2004 годзе Расія толькі аднойчы не змагла прайсці ў фінал (у 2018 годзе).
За ўсю гісторыю ўдзела Расіі ў «Еўрабачанні» толькі два спявакі вярталіся на конкурс. Гэта Дзіма Білан, які заняў другое месца ў 2006 годзе і перамог ў 2008, і Сяргей Лазараў, які заняў трэцяе месца ў 2016 годзе і прыняў удзел у 2019, паўтарыўшы свой мінулы поспех.
У 2012 расійскія ўдзельнікі абнавілі ўзроставы рэкорд удзельнікаў конкурсу. Адной з удзельніц гурта «Буранаўскія бабулі» Наталлі Пугачовай на момант удзелу было 74 гады. Аднак ужо ў 2013 годзе іх рэкорд быў пабіты ўдзельнікамі з Швейцарыі, кантрабасісту гурта Takasa было на момант удзелу 95 гадоў.
25 лютага 2022 года ЕВС заявіў аб дыскваліфікацыі Расіі з конкурсу «Еўрабачане 2022» у сувязі з уварваннем расійскіх войск ва Украіну. У адказ на гэта 26 лютага абодва расійскія вяшчальнікі (УДТРК і Першы канал) у аднабаковым парадку спынілі членства ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе. Гэта робіць немагчымым далейшы ўдзел Расіі ў конкурсе, да таго моманту, пакуль хаця б адна вяшчальная кампанія з Расіі не ўступіць у ЕВС.
За ўсю гісторыю ўдзелу на конкурсе Расія атрымала ў фіналах 3530 балаў, а ў паўфіналах – 1892.
Удзельнікі +Легенда табліцыПераможцаДругое месцаТрэцяе месцаЧацвёртае месцаПятае месцаАпошняе месцаАўтаматычны праход у фіналНе прайшла ў фіналНе ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана
Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал Месца Балы Месца Балы 1994 Юдзіфь Руская «Вечный странник» «Вечны вандроўца» 9 70Паўфіналаў не было 1995 Філіп Кіркораў Руская «Колыбельная для вулкана» «Калыска для вулкана» 17 17 1996 Андрэй Касінскі Руская «Я это я» «Я гэта я»Не прайшоў кваліф. 27 14 1997 Ала Пугачова Руская «Примадонна» «Прымадона» 15 33Паўфіналаў не былоНе ўдзельнічала ў 1998-1999 гадах 2000 Алсу Англійская «Solo» «Сола» 2 155Паўфіналаў не было 2001 Мумій Троль Англійская «Lady Alpine Blue» «Блакітнавокая лэдзі» 12 37 2002 Прэм'ер-міністр Англійская «Northern girl» «Дзяўчына з поўначы» 10 55 2003 Тату Руская «Не верь, не бойся» «Не вер, не бойся» 3 164 2004 Юлія Савічава Англійская «Believe Me» «Павер мне» 11 67Топ-11 мінулага года 2005 Наталля Падольская Англійская «Nobody Hurt No One» «Ніхто нікога не параніць» 15 57Топ-12 мінулага года 2006 Дзіма Білан Англійская «Never Let You Go» «Ніколі цябе не адпушчу» 2 248 3 217 2007 Serebro Англійская «Song#1» «Песня №1» 3 207Топ-10 мінулага года 2008 Дзіма Білан Англійская «Believe Me» «Павер мне» 1 2723135 2009 Анастасія Прыходзька Руская, украінская «Мамо» «Мама» 11 91Пераможца мінулага года 2010 Пётр Наліч і сябры Англійская «Lost and Forgotten» «Згублены і забыты» 11 90 7 74 2011 Аляксей Вараб'ёў Англійская «Get You» «Трымаю цябе» 16 77 9 64 2012 Буранаўскія бабулі Англійская, удмурцкая «Party for Everybody» «Вечарына для ўсіх» 2 2591152 2013 Дзіна Гарыпава Англійская «What If» «Што калі» 5 1742156 2014 Сёстры Талмачовы Англійская «Shine» «Бляск» 7 89 6 63 2015 Паліна Гагарына Англійская «A Million Voices» «Мільён галасоў» 2 3031182 2016 Сяргей Лазараў Англійская «You Are the Only One» «Ты — адзіная» 3 491 1342 2017 Юлія Самойлава Англійская «Flame Is Burning» «Гарыць полымя»Знялі заяўку 2018 Юлія Самойлава Англійская «I Won't Break» «Я не зламаюся»Не прайшла1565 2019 Сяргей Лазараў Англійская «Scream» «Крык» 3 3706217 2020 Little Big Англійская, іспанская «Uno» «Адзін»Конкурс адменены2021МаніжаРуская, англійская«Russian Woman»«Руская жанчына»92043225З 2022 года ўдзел немагчымы (прыпынена членства ў ЕВС)
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
Год Горад Месца Вядучыя 2009 Масква Спорткомплекс «Алімпійскі» Андрэй Малахаў і Наталля Вадзянава (паўфіналы) Іван Ургант і Алсу (фінал)
Гісторыя галасавання Станам на год гісторыя галасавання Расіі выглядае наступным чынам:
Большасць балаў аддалі (фінал) Месца Краіна Балы 1 124 2 108 3 91 4 79 5 76 Большасць балаў атрымалі (фінал) Месца Краіна Балы 1 187 2 175 3 166 4 151 5 148 Большасць балаў аддалі (усяго) Месца Краіна Балы 1 213 2 187 3 185 4 172 5 119 119 Большасць балаў атрымалі (усяго) Месца Краіна Балы 1 267 2 251 3 240 4 220 5 217
Узнагароды Прэмія Марселя Безансона
ГодПрэміяПесняАртыстФіналБалыМесца правядзенняСпасылкаПрэмія прэсы«You Are the Only One»Сяргей Лазараў3491 Стакгольм
Прэмія Барбары Дэкс
ГодАртыстМесца правдзенняСпасылкаТату Рыга
Тэлетрансляцыі Тэлетрансляцыю конкурсу «Еўрабачанне» ў Расіі праводзілі два тэлеканалы: «Першы канал» і «Расія 1». Даволі цікавым з’яўляецца той факт, што тэлеканалы транслявалі конкурс па чарзе, мяняючыся кожны год. Аднак з 1999 па 2007 гады трансляцыяй конкурсу займаўся толькі адзін тэлеканал — «Першы канал».
Год Тэлеканал Каментатар(ы) Абвеснік 1994 РТР Вадзім Далгачоў Арына Шарапава 1995 Першы канал Не было Марыя Даніелян 1997 Першы канал Філіп Кіркораў Арына Шарапава 2000 Першы канал Аляксей Жураўлёў, Таццяна Гадунова Жана Агалакава 2001 Першы канал Аляксандр Анатолевіч, Канстанцін Міхайлаў Ларыса Вярбіцкая 2002 Першы канал Юрый Аксюта, Алена Бацінава Арына Шарапава 2003 Першы канал Юрый Аксюта, Алена Бацінава Яна Чурыкава 2004 Першы канал Юрый Аксюта, Алена Бацінава Яна Чурыкава 2005 Першы канал Юрый Аксюта, Алена Бацінава Яна Чурыкава 2006 Першы канал Юрый Аксюта, Таццяна Гадунова Яна Чурыкава 2007 Першы канал Юрый Аксюта, Алена Бацінава Яна Чурыкава 2008 Расія Дзмітрый Губерніеў, Вольга Шэлест Аксана Фёдарава 2009 Першы канал Філіп Кіркораў, Яна Чурыкава Інгеборга Дапкунайтэ 2010 Расія 1 Дзмітрый Губерніеў, Вольга Шэлест Аксана Фёдарава 2011 Першы канал Юрый Аксюта, Яна Чурыкава Дзіма Білан 2012 Расія 1 Дзмітрый Губерніеў, Вольга Шэлест Аксана Фёдарава 2013 Першы канал Юрый Аксюта, Яна Чурыкава Алсу 2014 Расія 1 Дзмітрый Губерніеў, Вольга Шэлест Алсу 2015 Першы канал Юрый Аксюта, Яна Чурыкава Дзмітрый Шэпелеў 2016 Расія 1 Эрнэст Мацкявічус, Дзмітрый Губерніеў Нюша 2017 Не транслявалі Не было Не ўдзельнічалі 2018 Першы канал Яна Чурыкава Алсу 2019 Расія 1 Дзмітрый Губерніеў Іван Бяссонаў 2020Конкурс адменены 2021 Першы канал Яна Чурыкава Паліна Гагарына 2022Не член ЕВС
Галерэя
Спасылкі Афіцыйны сайт конкурса песні Еўрабачанне
Катэгорыя:Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне