Відкун Кві́слінг (; , Фюрэсдаль, Тэлемарк, Шведска-нарвежская унія — , Осла, Нарвегія) — нарвежскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, афіцэр, дыпламат, нацыянал-сацыяліст, кіраўнік нарвежскага ўрада пасля акупацыі Нарвегіі германскімі войскамі ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Біяграфія
Упершыню Квіслінг стаў вядомы ў свеце падчас цеснай супрацы з Фрыцьёфам Нансенам падчас арганізацыі гуманітарнай дапамогі пацярпелым ад масавага голаду ў 1921 годзе ў Паволжы. Ён быў прызначаны дыпламатам ад Нарвегіі ў СССР і некаторы час таксама выконваў дыпламатычныя даручэнні Брытаніі. У 1929 годзе ён вярнуўся ў Нарвегію. Заняў пост міністра абароны ва ўрадзе Педэра Колстада (1931—32) і Енса Хундсейда (1932—33), прадстаўляючы партыю Цэнтра.
У 1933 годзе Квіслінг выйшаў з партыі Цэнтра, стварыў і ўзначаліў нацыянал-сацыялістычную партыю ў Нарвегіі, вядомую як «Нацыянальнае яднанне». Нягледзячы на тое што Квіслінгу ўдалося набыць некаторую папулярнасць сваімі нападкамі на левых, яго партыя не змагла атрымаць месцаў у Стортынгу (нарвежскім парламенце) і ў 1940 годзе яго партыя займала трохі больш чым другараднае становішча. 9 красавіка 1940 года ў час уводу германскіх войскаў у Нарвегію ён паспрабаваў захапіць уладу шляхам дзяржаўнага перавароту (які ўпершыню ў свеце суправаджаўся радыётрансляцыяй). Ён стварыў стварыў уласны нацыянальны ўрад, у якім заняў пост прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў (9 красавіка — 18 красавіка 1940), аднак гітлераўцы адмовіліся патрымаць урад Квіслінга і яго ўрад быў распушчаны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Путч Квіслінга пацярпеў паразу.
З 1 лютага 1942 па 1945 год Квіслінг займаў пост міністра-прэзідэнта, узначальваючы нарвежскую грамадзянскую адміністрацыю супольна з нямецкім адміністратарам Нарвегіі Іозефам Тэрбавенам. У яго пранацысцкім марыянеткавым урадзе дамінавалі міністры з партыі «Nasjonal Samling» («Нацыянальнае яднанне»), якую ён заснаваў у 1933 годзе. Калабарацыянісцкі ўрад браў кдзел у «канчатковым рашэнні яўрэйскага пытання». У маі 1945 года быў арыштаваны з усім іншым урадам. Падчас паваеннай чысткі ў Нарвегіі Квіслінг паўстаў перад судом і быў прызнаны вінаватым у крадзяжах, забойстве і дзяржаўнай здрадзе. 24 кастрычніка 1945 года Квіслінг быў расстраляны ля крэпасці Акерсхус у Осла. З той пары слова «квіслінг» стала сінонімам слова «калабарацыяніст» ці «здраднік».
Раннія гады
Сям'я Відкун Квіслінг нарадзіўся 18 ліпеня 1887 года ў Фюрэсдале (акруга Тэлемарк), у сям'і пастара дзяржаўнай царквы, вядомага пісьменніка, генеалога і гісторыка цэрквы Юна Лёўрыца Квіслінга (1844—1930) і яго жонкі Ганны Караліны Банг (1860—1941)., дочкі Ёргена Банга, суднаўласніка і да таго часу жыхара горада Грымстад на поўдні Нарвегіі. Гэта сям'я лічылася адной з найболей шаноўных і паважаных у Тэлемарку. У 1870-х Квіслінг-бацька выступаў з прамовамі ў Грымстадзе, адной з яго верніц была Банг, з якой ён і жаніўся 28 мая 1886 года пасля доўгіх змовін. Маладыя адразу ж пераехалі ў Фюрэсдаль, дзе і з'явіўся Відкун і яго малодшыя браты і сёстры. Усяго ў сям'і было чацвёра дзяцей: Відкун, Ёрген, Арнэ і ЭстэрВидкун Квислинг на сайце Norge.ru.
Прозвішча Квіслінг паходзіць ад латынізаванага імя Куіслінус (Quislinus), якое прыдумаў продак Квіслінга Лорыц Ібсен Квіслінг () (1634—1703), па назве вёскі Квіслемарк на дацкім паўвостраве Ютландыя, адкуль ён эміграваў у XVII стагоддзі.. У Відкуна былі два малодшыя браты і сястра.. Маленькі Відкун быў «нясмелым і ціхім, але разам з тым верным і гатовым дапамагчы, заўсёды выяўляў таварыскасць, цёпла ўсміхаўся».. Пазней гісторыкі знайшлі асабістыя лісты, якія паказвалі, што паміж сямейнікамі Відкуна былі цёплыя і далікатныя адносіны.. З 1893 па 1900 Квіслінг-бацька займаў пост капелана акругі Стромсэ муніцыпалітэта Драмен. Там Відкун упершыню пайшоў у школу. Іншыя вучні здзекаваліся з яго з-за яго тэлемарскскага акцэнту, але Квіслінг паспяхова вучыўся.. У 1900 годзе сям'я перабралася ў Шыен, дзе Квіслінг-бацька быў прызначаны старэйшым пастарам горада..
Відкун Квіслінг быў двойчы жанаты, і абодва разы — з рускімі: Аляксандрай Варонінай і Квислинг и судьба евреев Норвегии . Марыя Пасечнікава дажыла да глыбокай старасці і памерла ў 1980 годзеВыставка, посвящённая Квислингу, вызвала в Норвегии неоднозначную реакцию…. Акалічнасці, легітымнасць і нават сам факт другога шлюбу (з Марыяй Пасечнікавай) часта падвяргаюцца сумневам.
У час навучання Квіслінг выявіў сябе ў гуманітарных навуках, асабліва ў гісторыі, а роўна ў прыродазнаўчых навуках, спецыялізуючыся ў матэматыцы. Потым Квіслінг страціў ясныя мэты ў жыцці. У 1905 годзе Квіслінг паступіў у нарвежскую ваенную акадэмію, атрымаўшы найвышэйшы бал сярод 250 абітурыентаў гэтага года. У 1906 годзе ён быў пераведзены ў нарвежскі вайсковы коледж і скончыў яго з найвышэйшым балам з моманту заснавання коледжа ў 1817 годзе і ганараваўся аўдыенцыі ў караля Хокана VII. 1 лістапада 1911 года Квіслінг атрымаў прызначэнне ў генеральны штаб арміі. У час Першай сусветнай вайны Нарвегія засталася нейтральнай. Квіслінг меў агіду да пацыфісцкага руху, хоць велізарныя людскія страты ў вайну і памякчылі яго пагляды..
Аташэ ў Расіі У сакавіку 1918 года Квіслінга скіравалі ў Расію ў якасці аташэ нарвежскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Петраградзе, бо да гэтага ён пяць гадоў прысвяціў вывучэнню Расіі. Нягледзячы на тое, што жыццёвыя ўмовы прыводзілі Квіслінга ў маркоту, ён прыйшоў да высновы, што «бальшавікі зрабілі надзвычай моцны ўплыў на расійскае грамадства» і захапляўся тым, як добра ўдалося Льву Троцкаму мабілізаваць Чырвоную Армію.. Наадварот, Часовы ўрад Расіі пад кіраўніцтвам Аляксандра Керанскага, паводле яго думкі, «дараваў зашмат правоў народу Расіі», што прывяло да яго падзення. У снежні 1918 года дэлегацыя Квіслінга была адклікана. Пазней Квіслінг стаў нарвежскім вайсковым экспертам па расійскіх справах..
Падарожжы
Аляксандра Вароніна ўспамінае пра гутарку са сваім будучым мужам: Квіслінг адказаў, [што] рускі народ мае патрэбу ў мудрым лідарстве, адпаведнай падрыхтоўцы [ад нястачы чаго і пакутуе], бесстароннасці, абмежаванай колькасці выразна пэўных мэт, перакананасці, аптымізме і лічыў, што немагчыма дамагчыся чаго-небудзь без сілы волі, рашучасці і канцэнтрацыі.
У верасні 1919 года Квіслінг пакінуў Нарвегію і стаў афіцэрам выведкі ў нарвежскай дэлегацыі ў Хельсінкі, на гэтым пасту (які ён займаў з кастрычніка 1920 года да мая 1921 года) трэба было сумяшчаць дыпламатыю і палітыку.. Увосень 1921 года Квіслінг ізноў пакінуў Нарвегію па просьбе даследніка і філантропа Фрыцьёфа Нансена. У студзені 1922 Квіслінг прыбыў у Харкаў для аказання дапамогі гуманітарнай місіі Лігі Нацый.. Асвятляючы наступствы благога кіравання і ўзровень смяротнасці, што складаў прыкладна дзесяць тысяч чалавек у дзень, Квіслінг склаў даклад, што прадэманстраваў яго адміністрацыйныя здольнасці і сапраўды бульдожую ўпартасць у дасягненні пастаўленых мэт.. 21 жніўня ён жаніўся з рускай жанчынай Аляксандрай Андрэеўнай (Асяй) Варонінай, дачкой карабейніка.. Аляксандра напісала ў сваіх успамінах, што Квіслінг сказаў, што кахае яе., але мяркуючы па яго лістах дамоў і роспытам яго стрыечных сваякоў паміж імі двума ніколі не было ніякай рамантыкі. Відаць, Квіслінг усяго толькі хацеў пазбыць дзяўчыну ад беднасці, дараваўшы ёй нарвежскі пашпарт і фінансавую стабільнасць.
У верасні 1922 года Квіслінг і Аляксандра пакінулі Украіну. У лютым 1923 яны вярнуліся ў Харкаў, каб працягнуць сваю працу, якую сам Нансен ахарактарызаваў як «абсалютна патрэбную»... Квіслінг вырашыў, што сітуацыя значна палепшылася і ў сувязі з адсутнасцю новых выклікаў, прыйшоў да высновы, што гэта падарожжа больш нуднае, чым папярэдняе. Ён сустрэў украінку Марыю Васільеўну Пасечнікаву на дзесяць гадоў яго маладзей. Дзённікі Пасечнікавай таго часу паказваюць, што падчас лета 1923 года «раман [быў] у самым росквіце», нягледзячы на тое, што за год да гэтага Квіслінг жаніўся з Варонінай. Пасечнікава ўспамінае, што была ўражана, як Квіслінг валодае рускай мовай, яго арыйскім выглядам і яго абыходлівымі манерамі. Квіслінг, відаць, жаніўся з Пасечнікавай у Харкаве 10 верасня 1923 года, хоць юрыдычна значных дакументаў, што пацвярджаюць гэта, не было знойдзена. Біёграф Квіслінга Даль мяркуе, што, па ўсёй імавернасці, гэты другі шлюб не быў законным.. Тым не менш, пара паводзіла сябе як законныя сужэнцы і адзначыла ўгодкі вяселля. Неўзабаве пасля вяселля гуманітарная місія прыйшла да канца, і трыа пакінула Украіну. Улетку 1923 года яны планавалі правесці год у Парыжы. Марыя хацела ўбачыць Усходнюю Еўропу, Квіслінг хацеў уладкаваць водпуск з прычыны прыступаў боляў у жываце, якія мучылі яго ўсю зіму.
Парыж, Усходняя Еўропа і Нарвегія Знаходжанне ў Парыжы прывяло да часовага звальнення з арміі. До Квіслінга стала паступова даходзіць, што гэта адстаўка пастаянная, і з прычыны скарачэння арміі для яго не знойдзецца пасады, калі ён вернецца.
Квіслінг вырашыў прысвяціць больш часу свайго знаходжання ў сталіцы Францыі для вывучэння і чытання прац па палітычнай тэорыі і працы над сваім філасофскім праектам, які ён назваў «універсізм» (Universism). 2 кастрычніка 1923 ён дамогся таго, каб у штодзённай газеце горада Осла «Tidens Tegn» быў апублікаваны яго артыкул, у якім ён выступаў за дыпламатычнае прызнанне савецкага ўрада.. Квіслінгу не ўдалося застацца ў Парыжы настолькі доўга, наколькі ён планаваў, і пад канец 1923 года ён ужо прыступіў да працы над новым праектам Нансена па рэпатрыяцыі на Балканах і ў лістападзе прыбыў у Сафію. Наступныя тры месяцы ён правёў у пастаянных падарожжах разам са сваёй жонкай Марыяй. У студзені ён вярнуўся ў Парыж, каб нагледзець за Асяй, якая ўзяла на сябе ролю прыёмнай дачкі пары. Квіслінг далучыўся да іх у лютым..
Летам 1924 года трыа вярнулася ў Нарвегію. Пасля Ася з'ехала з Нарвегіі, каб пасяліцца разам са сваёй цёткай у Ніцы і так ніколі і не вярнулася назад. Хоць Квіслінг абяцаў яе ўтрымліваць, яго грашовыя пераводы былі нерэгулярнымі, падчас наступных гадоў ён выпусціў масу магчымасцей, каб наведаць яе.. Пасля вяртання ў Нарвегію Квіслінг далучыўся да нарвежскага камуністычнага рабочага руху (што пазней прыводзіла яго ў ніякавасць). Адным з яго палітычных дзеяў стаў беспаспяховы заклік да стварэння народнай міліцыі для абароны краіны ад нападаў рэакцыянераў.. Ён таксама пытаў членаў руху, ці жадаюць яны ведаць, якая ёсць на іх інфармацыя ў генеральным штабе, але не атрымаў адказу. Нягледзячы на гэта, кароткачасовае далучэнне Квіслінга да вельмі правага крыла ўяўляецца малаімаверным, асабліва калі ўлічыць наступную палітычную лінію Квіслінга. Даль мяркуе, што, пасля дзяцінства, праведзенага ў кансерватыўным асяроддзі, Квіслінг да гэтага часу «застаўся без працы і быў расчараваны… быў моцна пакрыўджаны Генеральным штабам …[і] знаходзіўся падчас палітычнай радыкалізацыі».. Даль дадае, што палітычныя пагляды Квіслінга таго часу могуць быць абагульнены як «сумесь камунізму і нацыяналізму» з пэўнымі сімпатыямі ў адносінах да савецкага рэжыму ў Расіі..
Расія і рублёвы скандал