«Удзельная» () — часова закрытая станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўска-Петраградскай лініі паміж станцыямі «Піянерская» і «Азяркі».

Станцыя адкрыта 4 лістапада 1982 г. у складзе ўчастка «Петраградская» — «Удзельная». Назву сваю атрымала, як і аднайменная чыгуначная станцыя, з-за размяшчэння ў гістарычным раёне Удзельная.

1 чэрвеня 2024 года станцыя закрыта на капітальны рамонт прыкладна да красавіка-траўня 2025 года.

Крыніцы

Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта