Сярге́й Пятро́віч Амельянчу́к (нар. , , БССР) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2002—2011). У цяперашні час працуе трэнерам у грузінскім клубе «Тэлаві».
Клубная кар’ера Кар’еру распачаў у мінскім «Тарпеда-МАЗ», а ў 2001 годзе перабраўся ў польскую «Легію». З сезона 2001/02 стаў іграком асновы і дапамог клубу стаць чэмпіёнам Польшчы. У 2003—2005 гадах паспяхова гуляў за кіеўскі «Арсенал».
У 2005 годзе перабраўся ў чэмпіянат Расіі, але не здолеў замацавацца ў маскоўскім «Лакаматыве». Пазней выступаў за «Шыннік» і «Растоў». У 2008—2011 гадах на працягу трох з паловай гадоў выступаў за «Церак», за які ў розных турнірах правёў больш за 100 матчаў.
У лютым 2012 года стаў іграком клуба «Том». Улетку 2012 года стаў капітанам каманды і па выніках сезона 2012/13 дапамог ёй вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У сезоне 2013/14 з-за траўмы рэдка з’яўляўся ў аснове. У снежні 2013 года быў выстаўлены томскім клубам на трансфер. У выніку застаўся ў томскім клубе, але ў першай палове 2014 выступаў за дубль. У маі 2014 года, па заканчэнні сезона 2013/14, пакінуў «Том».
1 ліпеня 2014 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Мінскам». У складзе мінскага клуба стаў асноўным апорным паўабаронцам. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з мінчанамі, а ў студзені 2016 чарговы раз падоўжыў пагадненне. У сезоне 2016 стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
У студзені 2017 года стала вядома, што Амельянчук працягне выступаць за «Мінск» у якасці гуляючага трэнера. Прапусціўшы пачатак сезона з-за траўмы, пазней вярнуў месца ў асноўным складзе. У снежні 2017 года пакінуў сталічны клуб.
Міжнародная кар’ера У 2000—2001 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, а 17 мая 2002 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Расіі. Доўгі час быў адным з асноўных ігракоў зборнай, па колькасці матчаў (74) саступае толькі Аляксандру Кульчаму, Сяргею Гурэнку, Аляксандру Глебу, Цімафею Калачову і Сяргею Карніленку. Пасля прызначэння на пасаду галоўнага трэнера зборнай Георгія Кандрацьева ў снежні 2011 года перастаў выклікацца ў галоўную каманду краіны.
Трэнерская кар’ера У студзені 2018 года стала вядома, што Амельянчук папоўніць трэнерскі штаб мінскага «Дынама». Пакінуў «Дынама» разам з Сяргеем Гурэнкам у пачатку 2019 года.
У чэрвені 2019 года, пасля вяртання Гурэнкі ў «Дынама», зноў стаў трэнерам каманды. У красавіку 2020 года ўслед за галоўным трэнерам пакінуў клуб.
У жніўні 2019 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B, у снежні 2021 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A.
У чэрвені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Энергетыка-БДУ», дзе хутка стаў працаваць галоўным трэнерам дубля. У студзені 2023 года быў пераведзены трэнерам у асноўную каманду. У студзені 2024 года пакінуў клуб і ўвайшоў у трэнерскі штаб грузінскага «Тэлаві».
Дасягненні
«Легія» Чэмпіён Польшчы: 2002 Уладальнік Кубка польскай лігі: 2002
«Лакаматыў» (Масква) Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2005 Уладальнік Суперкубка Расіі: 2005
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Легія Варшава Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Шыннік Яраслаўль Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў Катэгорыя:Ігракі ФК Ахмат Грозны Катэгорыя:Ігракі ФК Том Томск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі