Бо́жае Нараджэ́нне, Нараджэ́нне Хрысто́ва, Нараджэ́нне Па́на, Раство́, Каля́ды — адно з галоўных хрысціянскіх свят, калі адзначаецца нараджэнне Ісуса Хрыста Дзевай Марыяй.

У праваслаўі адно з дванадзясятых свят, яму папярэднічае 40-дзённы Піліпаўскі пост.

Руская (у тым ліку і Беларускі экзархат), Іерусалімская, Сербская, Грузінская, Польская, стараверы і старастыльныя цэрквы святкуюць па Юліянскім календары. Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Грэцкая, Албанская, Украінская праваслаўныя цэрквы, Праваслаўная царква Чэхіі і Славакіі, а таксама Украінская грэка-каталіцкая царква, святкуюць 25 снежня па Новаюліянскім календары. Каталіцкая царква — 25 снежня па Грыгарыянскім календары. Армянская Апостальская Царква — 6 студзеня па Грыгарыянскім календары, а па Юліянскім календары —

Свята Нараджэння Хрыстова

Гісторыя з’яўлення свята У хрысціянскай царкве з канца II і да IV стагоддзя падзеі Нараджэння Хрыстова ўспаміналіся ў дзень Багаяўлення, 6 студзеня. Каля 200 года Клімент Александрыйскі згадвае пра такую практыку. Першыя паведамленні пра з’яўленне асобнага свята Нараджэння Хрыстова і святкавання яго 25 снежня адносяцца да сярэдзіны IV стагоддзя.Гісторыя свята Нараджэння Хрыстова Імаверна, было абумоўлена імкненнем хрысціянскай царквы выцесніць шырокараспаўсюджаны ў Рымскай імперыі культ Непераможнага Сонца, чыё нараджэнне адзначалі 25 снежняКаталіцкі свет святкуе Раство.

Даты святкавання ў розных цэрквах Рымска-каталіцкая царква, большасць усходнекаталіцкіх і пратэстанцкіх цэркваў святкуюць 25 снежня па сучасным Грыгарыянскім календары.

Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Грэцкая, Албанская, Украінская праваслаўныя цэрквы і Праваслаўная Царква Чэхіі і Славакіі святкуюць 25 снежня па Новаюліянскім календары, які супадае з сучасным Грыгарыянскім календаром (акрамя Вялікадня), гэта значыць адначасова з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова па «новым стылі».

Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская, Польская і Македонская праваслаўныя цэрквы, а таксама старажытнаўсходнія, святкуюць 25 снежня па Юліянскім календары (т. зв. «старым стылі»), што адпавядае 7 студзеня сучаснага Грыгарыянскага календара ў XX і XXI стагоддзях (у XXII ст. будзе адпавядаць ужо 8 студзеня).

У Армянскай царкве Раство, як у старажытнай Царкве, святкуюць 6 студзеня ў адзін дзень з Хрышчэннем Гасподнім пад агульным імем Багаяўлення па сучасным Грыгарыянскім календары, і яе Іерусалімскі патрыярхат у Ізраілі — па Юліянскім календары.

Падзеі Раства Хрыстова

Кананічныя тэксты Падрабязнае апавяданне пра нараджэнне Ісуса Хрыста прыводзіцца толькі ў евангелістаў Лукі і Матфея (Евангелле паводле Матфея, 1-я глава):

Марыя і Іосіф пайшлі ў Віфлеем з прычыны перапісу насельніцтва ў Рымскай імперыі, які праходзіў пры імператары АўгусцеПерапіс быў пачаты эдыктам імператара Аўгуста ў 746 годзе ад заснавання Рыма (7 год да н.э. паводле ab urbe condita). Тым часам Сірыяй кіраваў Квірыній ()Публій Квірыній стаў кіраўніком Сірыі ў 759 годзе ад заснавання Рыма (6 год н.э. паводле ab urbe condita)Перапіс у Іўдзеі пры Квірынію згадвае Іосіф Флавій (Іўдзейскія старажытнасці. XVIII, 1). Паводле ўказу імператара, для палягчэння вядзення перапісу кожны жыхар імперыі павінен быў прыйсці «ў свой горад». Іосіф з Марыяй былі нашчадкамі Давіда, таму яны накіраваліся ў Віфлеем.

Пасля нараджэння Ісуса першымі з людзей яму прыйшлі пакланіцца пастухі, якія даведаліся пра гэту падзею ад анёла. Паводле евангеліста Матфею, на небе была цудоўная зорка, якая прывяла да немаўля Ісуса вешчуноў. Яны паднеслі дары — золата, ладан і смірну; не як немаўляці, а як Цару (). Да таго часу Святая сям’я ўжо знайшла прытулак «у доме» ().

Даведаўшыся пра нараджэнні Месіі і жадаючы Яго знішчыць, цар Іўдзеі Ірад загадаў забіць усіх немаўлят ва ўзросце да 2 гадоў. Аднак Хрыстос быў цудоўна выратаваны ад смерці, таму што анёл загадаў Іосіфу бегчы ў Егіпет разам з сям’ёй, дзе яны і жылі да смерці Ірада ().

Відаць, спачатку, на 8-ы дзень пасля нараджэння Ісуса, адбылося Яго абразанне (), а на 40-ы дзень ахвярапрынашэнне ў Іерусалімскім храме (), а толькі потым ужо пакланенне вешчуноў, уцёкі ў Егіпет і забіццё немаўлят.

Апакрыфічныя крыніцы

Апавяданне пра падрабязнасці нараджэння Ісуса Хрыста прысутнічае ў дзвюх апакрыфічных крыніцах: «Протаевангеллі Якава» і «Евангеллі Псеўда-Матфея». Паводле гэтых крыніц, не было месца ў гасцініцы і Іосіф з Марыяй вымушаны былі начаваць у пячоры (гл. Пячора Раства), што звычайна служыла хлявом для скаціны.

Саламея-павітуха, якая згадваецца ў апокрыфах, засведчыла цуд захавання цноты Марыяй, і яе выява ўвайшла ў іканаграфію Раства Хрыстова і ў народныя звычаі, звязаныя з родамі.

Іканаграфія Самыя раннія (IV ст.), з захаваных да цяперашняга часу, сцэны «Нараджэння» на саркафагах вельмі простыя — у яслях пад навесам ляжыць спавітае Дзіця, над якім схіліліся вол і асёл, тут жа — Марыя і Іосіф, зрэдку — пастухі. Часам паказана зорка і тры каралі. З VI—VII стагоддзяў вядомыя выявы нараджэння Хрыста ў пячоры, пашыраныя ў візантыйскім мастацтве.

У алтарным і манументальным жывапісе заходнехрысціянскага свету падзея Нараджэння Хрыста найчасцей адлюстроўваецца як пакланенне Каралёў. У візантыйскім жа мастацтве (як і ў старажытнарускім), як правіла, паказваецца «Нараджэнне Хрыста». Таксама ў праваслаўі «Нараджэнне Хрыста» абавязкова ўваходзіла ў склад святочнага іканастасуАляксандр ЯРАШЭВІЧ. «І НАРАДЗІЛА СЫНА СВАЙГО…». Сюжэты Божага Нараджэння ў старабеларускім мастацтве.

Дзяржавы, у якіх Раство Хрыстова — выхадны дзень

Адзіны выхадны дзень Арменія — 6 студзеня Егіпет — 7 студзеня Грузія — 7 студзеня ЗША — 25 снежня Казахстан — 7 студзеня Кыргызстан — 7 студзеня Партугалія — 25 снежня Паўднёвая Карэя — 25 снежня Расія — 7 студзеня (непрацоўны дзень з 1991 годаПастанова Вярхоўнага Савета РСФСР ад 27.12.1990 N 2981-I «Пра аб’яву 7 студзеня (Раства Хрыстова) непрацоўным днём») Сербія — 7 студзеня Украіна — 25 снежня Францыя — 25 снежня

Два выхадныя дні Аўстралія — 25 снежня, 26 снежня Беларусь — 25 снежня, 7 студзеня Вялікабрытанія — 25 снежня, 26 снежня (як Дзень падарункаў) Венгрыя — 25 снежня, 26 снежня Германія — 25 снежня, 26 снежня Грэцыя — 25 снежня, 26 снежня Ірландыя — 25 снежня, 26 снежня Іспанія — 25 снежня, 26 снежня Італія — 25 снежня, 26 снежня Канада — 25 снежня, 26 снежня

Люксембург — 25 снежня, 26 снежня Малдова — 25 снежня, 7 студзеня Нідэрланды — 25 снежня, 26 снежня Нарвегія —25 снежня, 26 снежня Польшча — 25 снежня, 26 снежня Румынія — 25 снежня, 26 снежня Фінляндыя — 25 снежня, 26 снежня Харватыя — 25 снежня, 26 снежня Швецыя — 25 снежня, 26 снежня

Тры выхадныя дні Балгарыя — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежняГл. працоўны кодэкс Балгарыі «Кодэкс працы» — http://www.mlsp.government.bg/bg/law/law/KT.doc Данія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня Латвія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежняГл. закон Латвійскай Рэспублікі «Пра святочныя і памятныя дні» — http://www.likumi.lv/doc.php?id=72608 Літва — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежняУ пярэдадне Раства Літва будзе адпачываць Славакія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня Чэхія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня Эстонія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня

Гл. таксама Першая Каляда

Літаратура Шаўчэнка, М. М. Рэлігійная лексіка ў беларускай мове. — Мазыр, 2005. Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. — Мн., 2001. — С. 141.

Спасылкі

Катэгорыя:Хрысціянскія святы Катэгорыя:Зімовыя святы Катэгорыя:Святы 7 студзеня Катэгорыя:Святы 25 снежня Катэгорыя:Ісус Хрыстос Катэгорыя:Жыціе Багародзіцы Катэгорыя:Евангелле паводле Матфея Катэгорыя:Евангелле паводле Лукі Катэгорыя:Дванадзясятыя святы