Аляксандр Іванавіч Хадкевіч (каля 1475 — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат. Ваявода новагародскі (з 1544), канюшы надворны літоўскі (з 1502), маршалак гаспадарскі (1506—1509, 1511—1547). Пачынальнік узвышэння роду Хадкевічаў.
Трымаў Пунскае (1506), Берасцейскае (1529) ды Кнышынскае (1530) староствы.
Біяграфія З магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Івана Хадкевіча і князёўны Агнешкі-Сафіі Бельскай.
Праз маці стрыечны пляменнік братоў Ягайлавічаў — вялікага князя Аляксандра, караля польскага Ян Ольбрахта і вялікага князя Жыгімонта Старога. Меў дзвюх сясцёр — Аграфену і Якумілу.
Меў вялізныя зямельныя ўладанні ў паўночна-ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага з цэнтрам у Гарадку. У 1498 годзе са смаленскім епіскапам Іосіфам Солтанам заснаваў праваслаўны манастыр у Гарадку, але ў 1502 годзе манахі з’ехалі ў Сухі Груд.
Пасля мецяжа Глінскіх пазбаўлены ўрадаў і кінуты ў вязніцу за іх падтрымку, але неўзабаве вызвалены.
Аляксандр Хадкевіч пабудаваў у 1510—1511 гадах Супраслеўскі манастыр. Канстанцінопальскі патрыярх Ерамія II Транас выдаў адмысловы эдыкт з дазволам на яго заснаванне. Першай у манастыры была пахавана маці Аляксандра Хадкевіча.
11 мая 1513 года ажаніўся з князёўнай Васілісай з роду Яраславічаў. У шлюбе меў трох сыноў, што запачаткавалі тры галіны роду Хадкевічаў: Гераніма, Рыгора (абодва каля 1505 года, Вільня) і Юрыя (1515, Трокі); таксама сына Івана, які памёр маладым, дачок Соф’ю (1517, Вільня), якая была замужам за падчашым Станіславам Кезгайлам, а потым за канюшым Ярашам Карыцкім; і Аляксандру — замужам за Паўлам Сапегам.
Пасля смерці пахаваны разам з жонкай у Супраслеўскім манастыры.
Радавод
Крыніцы
Літаратура
Кіркене, Г. Новы погляд на род Хадкевічаў — графаў на Шклове і Мышы / Г. Кіркене // ARCHE. — 2014. — № 6. — С. 59—70.
Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Аляксандр Іванавіч Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Катэгорыя:Старосты берасцейскія Катэгорыя:Старосты кнышынскія Катэгорыя:Старосты пунскія Катэгорыя:Пахаваныя ў Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры