Любе́нь () — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
Геаграфія У 22 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 58 км ад Гомеля.
На захадзе мяжуе з урочышчам Бархаўская Дача.
На поўдні рака Крапіўня (прыток ракі Дняпро).
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны на пачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).
Насельніцтва 1959 год — 38 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 1 гаспадарка, 2 жыхары.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Чабатовіцкі сельсавет