Лю́біца (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 10 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 58 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 6 гаспадарак, 8 жыхароў.

Дынаміка 1959 год — 45 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 6 гаспадарак, 8 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Кашалёўскі сельсавет