Геранім Дамінік Пац (каля 1620 — 1662) — вялікалітоўскі шляхціц з магнацкага роду Пацаў.
Меў маёнткі ў Ашмянскім павеце і на Жамойці. У 1661 годзе ўзяты ў палон і вывезены ў Расію, памёр у дарозе пры вяртанні на радзіму.
Сям'я Сын Пятра Паца і яго другой жонкі Гальшкі Шэмет, брат Фелікса Яна, Баніфацыя Тэафіла, Міхала Казіміра і Казіміра. Яго жонкай была Ганна з Войнаў. Пакінуў дзяцей: Пятра Міхала (каля 1645 — 1696), старосту жамойцкага; Яна Казіміра (каля 1650 — 1696/1697), надворнага харунжага літоўскага; Казіміра Міхала (каля 1655 — 1719), вялікага пісара літоўскага; Кацярыну, жонку Рамана Данілевіча, падкаморага ашмянскага; Ганну, жонку Траяна Юзафа Пакаша, суддзі земскага полацкага.
Генеалогія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Генеалогія Пацаў
Геранім Дамінік