Ма́каўе (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 20 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 5 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 20 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Побач шаша Доўск — Гомель. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Размяшчаўся цагельны завод «Макаўе». Да 17 лістапада 1980 года пасёлак уваходзіў у склад Калінінскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662)..
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 5 гаспадарак, 11 жыхароў.
Дынаміка 2004 год — 5 гаспадарак, 11 жыхароў.
Літаратура .
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Камунараўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)