Но́вая Бу́да (, ) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Марозавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне За 6 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 45 км ад Гомеля.

Гідраграфія На поўначы і ўсходзе рака Уза (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай мерыдыянальнай вуліцы, да якой з захаду далучаецца завулак. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны ў другой палове XIX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).

Скасаваны ў 2020 годзеРешение Буда-Кошелёвского районного Совета депутатов 17 сентября 2020 г. № 154 Об упразднении сельского населенного пункта Буда-Кошелевского района.

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 5 гаспадарак, 5 жыхароў.

Дынаміка 1959 год — 94 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 5 гаспадарак, 5 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі