Новая Ліпа — былы пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (30 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы.
На захадзе мяжуе з лесам.
Геаграфія
Размяшчэнне За 20 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля.
Гідраграфія На ўсходзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка Побач шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з вёскі Ліпа. У 1926 годзе ў Ліпскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 17 жыхароў. У 1959 годзе. У складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Ліпскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..
Насельніцтва
Колькасць 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка 1925 год — 17 двароў 96 жыхароў. 1959 год — 147 жыхароў (паводле перапісу). 1990-я — жыхары (30 сем'яў) пераселены.
Літаратура