Асуа́й (ісп.: Azuay) — адна з 22 правінцый Эквадора, створана 25 чэрвеня 1824 г. Плошча складае 7 700 км², цэнтр — горад Куэнка. Горы правінцыі дасягаюць вышыні 4500 м над узроўнем мора ў нацыянальным парку Кахас. У адміністрацыйным плане падраздзяляецца на 15 кантонаў.
Асуай размешчана на панамерыканскай шашы, Куэнка злучана з Гуаякілем і Кіта ўнутранымі авіярэйсамі.
Спасылкі
Катэгорыя:Правінцыі Эквадора