Шыро́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Шырокае.
Гісторыя Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Ліпскі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ліпа. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Лугініцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 8 снежня 1966 года ў склад Акцябрскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Баявы, Волкаў, Гарадзец, Герой, Зацішша, Ліпа, Лугінічы, Лук’янаў, Новая Ліпа і Уютны), наўзамен у склад сельсавета з Акцябрскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Аляксандраўка, Краснагорск, Міхалёўка і Чараты), цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Шырокі, сельсавет перайменаваны ў ШырокаўскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шырокаўскага сельсавета 17 населеных пунктаў. 20 верасня 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Забалоцкага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Забалоцце, Харошаўка, пасёлкі Кучынск і Мікольск)Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района.
Склад У склад Шырокаўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1996 года — вёска Андрэеўка, да 1998 года — пасёлкі Салаўёў і Новы Свет, да 2005 года — пасёлак Мікольск.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1082 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 89,1 % — беларусы, 8,9 % — рускія, 1,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 956 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе