Падзеі Студзень 8 студзеня: Польшча заявіла, што па нафтаправодзе «Дружба» перастала паступаць расійская нафта. 16 студзеня: Элен Джонсан-Серліф заступіла на пасаду прэзідэнта Ліберыі, яна стала першай жанчынай-прэзідэнтам афрыканскай краіны.

Люты

10 лютага: У Турыне адкрыліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2006.

Сакавік 9 сакавіка: Знойдзена вада на Энцэладзе, спадарожніку Сатурна. 12 сакавіка: На Замкавай плошчы ў Варшаве прайшоў першы канцэрт пад лозунгам «Салідарныя з Беларуссю». 14 сакавіка: Афіцыйнае адкрыццё Палескага драматычнага тэатра. 19 сакавіка: Адбыліся прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка застаўся на 3-ці тэрмін.

Красавік 25 красавіка: Тэрарыстычны акт у егіпецкім курортным горадзе Дахаб, загінула 22, паранена звыш 150 чал. 28 красавіка: Запушчаны ў космас даследчы спадарожнік CALIPSO.

Май 2 мая: Прэзідэнт Балівіі Хуан Эва Маралес абвясціў нацыяналізацыю нафтагазавай галіны краіны. 10 мая: Джорджа Напалітана абраны 11-ым прэзідэнтам Італіі. 21 мая: У Чарнагорыі праведзены рэферэндум аб яе дзяржаўнай самастойнасці.

Чэрвень 9 чэрвеня: У Германіі распачаліся спаборніцтвы Чэмпіянату свету па футболе. 16 чэрвеня: Адкрыўся для чытачоў новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Ліпень 9 ліпеня: У Германіі завяршыліся спаборніцтвы Чэмпіянату свету па футболе, чэмпіёнам стала зборная Італіі. 30 ліпеня: Кампанія «Microsoft Windows» афіцыйна спыніла падтрымку «Windows 98».

Жнівень 8 жніўня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Чарнагорыяй. 22 жніўня: Пачаліся археалагічныя раскопкі невядомага раней горада Казімір — у Светлагорскім раёне, Гомельская вобласць. 24 жніўня: Міжнародны Астранамічны Саюз па-новаму вызначыў паняцце «планета», да малых планет аднесены карлікавыя планеты і астэроіды.

Верасень 19 верасня: У Тайландзе адбыўся ваенны пераварот.

Кастрычнік

4 кастрычніка: Адбыўся рэліз першага альбома Тэйлар Свіфт. 9 кастрычніка: Паўночная Карэя ўпершыню выпрабала сваю ядзерную зброю. 11 кастрычніка: Фільм «Лабірынт фаўна» рэжысёра Гільерма дэль Тора выйшаў у пракат у Іспаніі. 26 кастрычніка: Аляксандр Мілінкевіч узнагароджаны Еўрапарламентам прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі». Стартавала місія НАСА STEREO па вывучэнні сонечнай актыўнасці.

Лістапад 8 лістапада: Праходжанне Меркурыя па дыску Сонца. 11 лістапада: Асвечаны храм у імя Святых дванаццаці апосталаў у пас. Мядкоў, Светлагорскае благачынне.

Снежань 3 снежня: На прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле перамог дзейны прэзідэнт Уга Чавес. 16 снежня: Адбылося ўрачыстае адкрыццё надмагільнага помніка Вацлаву Іваноўскаму. 30 снежня: Пакараны смерцю былы прэзідэнт Ірака Садам Хусейн. 31 снежня: «Газпром» і «Белтрансгаз» падпісалі ў Маскве пагадненне аб пастаўцы і транзіце газа ў 2007—2011 гадах.

Нарадзіліся 17 лістапада: Дзяніс Лазавік, беларускі шахматыст

Памерлі 11 сакавіка: Слабодан Мілошавіч, прэзідэнт Югаславіі 27 сакавіка: Станіслаў Лем, польскі пісьменнік, сатырык, філосаф, фантаст і футуролаг 2 чэрвеня: Вячаслаў Клыкаў, рускі скульптар і грамадскі дзеяч 25 ліпеня: Янка Брыль, беларускі пісьменнік (нар. 4.8.1917) 28 жніўня: Мелвін Шварц, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1988) 30 жніўня: Глен Форд, амерыканскі кінаакцёр 9 верасня: Аркадзь Вольскі, савецкі і расійскі палітык (нар. 15.5.1932) 3 лістапада: Поль Марыа, французскі кампазітар 10 снежня: Аўгуста Піначэт, былы кіраўнік Чылі 21 снежня: Сапармурат Ніязаў (Туркменбашы), кіраўнік Туркменістана (нар. 19.2.1940)